Галенне
Выгляд
Галенне (або брыццё) — адзін са спосабаў выдалення валасоў або дэпіляцыі, пры якім выдаляецца не ўвесь волас, а толькі бачная надскурная частка.
Мэты галення
[правіць | правіць зыходнік]- касметычныя;
- медыцынскія (падрыхтоўка да хірургічнай аперацыі або родаў, лячэнне скурных паразітарных захворванняў (педыкулёз) і г. д.);
- рэлігійныя (выкананне рытуалу);
- класавага падзелу (у старажытнай Грэцыі доўгія валасы на галаве былі сімвалам багацця і ўлады, а голеная галава - знакам нявольніцтва);
- спартыўныя (плыўцы часам голяць галаву і грудзі для памяншэння трэння пры плаванні);
- статутныя (галенне барады ў салдатаў і афіцэраў, галенне галоў салдатам-навабранцам, зняволеным і пацыентам псіхіятрычных бальніц);
- пакарання і прыніжэння (напрыклад, у Францыі і ў Нідэрландах публічна галілі галовы жанчынам, якія ўступалі ў сексуальныя сувязі з нацысцкімі акупантамі падчас Другой сусветнай вайны);
- спагады (многія людзі ў розных краінах, у асноўным у ЗША, голяць галаву ў знак падтрымкі хворых на рак, якім робяць хіміятэрапію);
культурныя (напрыклад, галенне галавы ў нефармальным маладзёжным асяроддзі).