Гамагенная сістэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гамагенная сістэма (ад грэч. ὁμός — роўны, аднолькавы; γένω - нараджаць) — аднастайная сістэма, хімічны склад і фізічныя ўласцівасці якой ва ўсіх частках аднолькавыя або змяняюцца бесперапынна, без скокаў (паміж часткамі сістэмы няма паверхняў падзелу). У гамагеннай сістэме з двух і больш хімічных кампанентаў кожны кампанент размеркаваны ў масе іншага ў выглядзе малекул, атамаў, іонаў. Складовыя часткі гамагеннай сістэмы нельга аддзяліць адна ад адной механічным шляхам.

У гамагенных сумесях складовыя часткі нельга выявіць ні візуальна, ні з дапамогай аптычных прыбораў, бо рэчывы знаходзяцца ў раздробненым стане на мікраўзроўні. Гамагеннымі сумесямі з'яўляюцца сумесі любых газаў і сапраўдныя растворы, а таксама сумесі некаторых вадкасцей і цвёрдых рэчываў, напрыклад сплавы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.9