Гамаятэрмія
Выгляд
Гамаятэрмія, таксама Цеплакроўнасць (ад стар.-грэч.: ὅμοιος — падобны, аднолькавы і θέρμη — цяпло) — здольнасць жывых істот захоўваць пастаянную тэмпературу цела, незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя.
Гамаятэрмія ў жывых істот
[правіць | правіць зыходнік]Сярод існуючых цяпер жывых істот гамаятэрмнымі з’яўляюцца птушкі і млекакормячыя (выключэнне складаюць толькі голыя землякопы). Дыскусійным таксама з’яўляецца пытанне аб тым, ці адносіліся да цеплакроўных жывёл птэразаўры і дыназаўры. Гамаятэрмія з’яўляецца выгаднай з пункту гледжання эвалюцыі ўласцівасцю арганізма, бо забяспечвае яму вялікую ступень незалежнасці ад фактараў знешняга асяроддзя, дазваляючы захоўваць актыўнасць у халодны час.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).