Гама (зацьменні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілюстрацыя параметра гама: конус месяцавага ценю праходзіць у 0,75 радыуса Зямлі ад цэнтра Зямлі. Паколькі ён праходзіць паўночней цэнтра, гама больш за нуль.

Гама (γ) для сонечнага або месяцавага зацьмення — параметр, які апісвае, наколькі цэнтральным з’яўляецца зацьменне. Для сонечных і месяцавых зацьменняў гэты паказчык разлічваецца па-рознаму[1][2][3].

Гама сонечнага зацьмення[правіць | правіць зыходнік]

Для сонечнага зацьмення гама роўная мінімальнай адлегласці ад восі конуса месяцавага ценю да цэнтра Зямлі, падзеленаму на экватарыяльны радыус Зямлі. У выпадку, калі вось ценю конуса праходзіць паўночней цэнтра Зямлі, гама дадатная, а калі паўднёвей — адмоўная. Калі вось ценю конуса праходзіць праз цэнтр Зямлі, то гама роўная нулю[1].

Абсалютнае значэнне гама дазваляе вызначыць тып зацьмення[4]:

  • Калі , то зацьменне з’яўляецца цэнтральным: вось конуса ценю Месяца перасякае паверхню Зямлі, такім чынам, у некаторай кропцы Зямлі зацьменне можа назірацца як поўнае або колцападобнае. Калі б Зямля была сферычнай, то патрабавалася б , аднак, палярны радыус меншы за экватарыяльны, таму абмежаванне больш строгае.
  • Калі , то зацьменне не з’яўляецца цэнтральным, аднак, у некаторых выпадках зацьменне можа быць поўным або колцападобным — скрыжаванне конуса месяцавага ценю і паверхні Зямлі ўсё яшчэ магчымае. Калі ж такога не здараецца, то зацьменне з’яўляецца частковым.
  • Калі , то з Зямлі відаць толькі частковае зацьменне. Велічыня залежыць ад становішча Месяца на арбіце і вар’іруецца ў дыяпазоне ±0,02.
  • Калі , то зацьмення, нават частковага, не адбываецца.

Гама месяцавага зацьмення[правіць | правіць зыходнік]

Для месяцавага зацьмення гама вызначаецца аналагічным чынам. Яна роўная мінімальнай адлегласці ад цэнтра Месяца да восі конуса зямнога ценю, падзеленай на экватарыяльны радыус Зямлі. Гама дадатная, калі Месяц праходзіць паўночней цэнтра зямнога ценю, і адмоўная, калі паўднёвей[2][3].

Тып месяцавага зацьмення залежыць ад гамы, як і тып сонечнага. Велічыня паўценевай фазы разлічваецца па наступнай формуле[4]:

Велічыня ценевай:

Калі адмоўная толькі ценевая фаза, то зацьменне адбываецца без дотыку Месяцам зямнога ценю. Калі ж абедзве фазы адмоўныя, то зацьмення не адбываецца наогул. Паколькі абсалютнае значэнне не пераўзыходзіць 0,02, пры грубых разліках на гэтую велічыню можна не звяртаць увагі.

Сувязь з сарасам[правіць | правіць зыходнік]

Зацьменні, якія паўтараюцца з перыядам у сарас, адбываюцца ў падобных канфігурацыях, але ад аднаго зацьмення да іншага гама па крыху, але манатонна змяняецца. Калі зацьменні адбываюцца ў сыходным вузле, то гама павялічваецца, а калі ва ўзыходзячым — змяншаецца[5].

Зноскі

  1. а б Козловский, Александр. Полное солнечное затмение 9 марта 2016 года. Астронет. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 31 ліпеня 2020.
  2. а б Espenak, Fred. Glossary of Lunar Eclipse Terms. EclipseWise. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 31 ліпеня 2020.
  3. а б Key to Catalog of Lunar Eclipses. NASA Eclipse Web Site. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 31 ліпеня 2020.
  4. а б Meeus, Jean. Astronomical Algorithms. — 1998. — С. 379—388. — 477 с. — ISBN 0-943396-61-1.
  5. Holmes, Steve. Variations in Gamma.