Гамбрынус (піва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутэлька Гамбрынуса

Гамбрынус (чэш. Gambrinus) — гандлёвая марка чэшскага піва, аднаго з самых папулярных у Чэхіі. Вырабляецца кампаніяй Plzeňský Prazdroj, a. s. ў горадзе Пльзень з 1869. Гэтак жа з'яўляецца маркай аўстрыйскага піва, што вырабляецца ў Вене кампаніяй Ottakringer Brauerei AG. Акрамя гэтага марку «Гамбрынус» выкарыстоўваюць і многія іншыя бровары ў Германіі і Даніі. У горадзе Мендыг кожны другі год праводзіцца піўны фэст Gambrinusfest. Адным з удзельнікаў стварэння бровара Gambrinus быў Эміль Шкода.

Гатункі чэшскага піва Гамбрынус[правіць | правіць зыходнік]

  • Гамбрынус светлае (чэш. Gambrinus světlé výčepní) — класічнае светлае піва. Утрыманне алкаголю 4,1 %;
  • Гамбрынус Прэміум (чэш. Gambrinus Premium) — вытрыманае светлае піва з утрыманнем алкаголю 5,1 %;
  • Гамбрынус Экселент (чэш. Gambrinus 11° Excelent) — арыгінальнае светлае піва, якое вырабляе з 2008 года з дапамогай тэхналогіі «трайнога хмялення». Утрыманне алкаголю 4,7 %;
  • Гамбрынус з паніжаным утрыманнем цукру (чеш. Gambrinus se sníženým obsahem cukrů) — адмысловае светлае піва з паніжанай энергетычнай каштоўнасцю прадукту. Утрыманне алкаголю 3,8 %.

На кожнай бутэльцы чэшскага Гамбрынуса стаіць подпіс галоўнага півавара Яна Главачка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]