Ганс фон Заган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ганс фон Заган — шавец або падмайстар шаўца з Кнайпхофа, у гарадскім апалчэнні браў удзел у бітве пад Рудаў (1370) паміж арміямі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ.

Паводле падання, Ганс Заган падхапіў вялікую харугву Ордэна і тым натхніў рыцараў ужо гатовых да адступлення, сам быў паранены ў нагу. Ад прапанаванай ўзнагароды Ганс адмовіўся, папрасіўшы толькі штогадовага пачастунку кнайпхофцам у Кёнігсбергскім замку на свята Узнясення Гасподняга, паводле іншай версіі штогадовага пачастунку для тых каго ён прывядзе колькі б іх ні было. За свой ўчынак Ганс быў набілітаваны і пазней зваўся фон Заган.

Ёсць думка, што паданне вынік спробы наладзіць адносіны братоў-рыцараў Кёнігсберга з рамеснікамі прылеглых гарадоў, у т.л. Кнайпхофа, і на праўдзе падзея ад якой пайшло паданне гэта аблога мяцежнага Кнайпхофа войскам Тэўтонскага ордэна (1455), калі бюргер Заган захапіў ордэнскі сцяг. Вядомы Бальтазар фон Заган, рыцар, які ўзначальваў войска Ордэна ў барацьбе з гарадамі, у т.л. Кнайпхофам. Магчыма, адбылася падмена аднаго другім з адначасовым пераасэнсаваннем іх дзейнасці.

У кожным разе, бровар Кёнігсбергскага замка ў гонар героя штогод на свята Узнясенне Гасподняга выстаўляў гараджанам Кнайпхофа неаплатна цёмнае і моцнае піва звараннае адмыслова з гэтай нагоды, таксама і закуску. Напрыклад, у 1597 годзе на гэта было выдаткавана 15 быкоў і 34 цялятаў, колькі выпіта піва невядома. Пачастунак захоўваўся яшчэ ў часы курфюрста Георга Фрыдрыха як «Шмекбір» — дэгустацыя піва.

У 1924 годзе цэх шаўцоў паставіў помнік Гансу фон Загану, скульптура аўтарства Эрнста Філітца ўпрыгожвала ратушу, на цокалі помніка былі камічныя ілюстрацыі штогадовых пачастункаў. Помнік існаваў да 1934 года, пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў прызнаны ўзорам «выраджэнскага мастацтва» і знішчаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Храпп, В. В. Предания Кенигсберга [Текст] : [Сб.] / В. В. Храпп; Худ. И. И. Пащенко. — Калининград : Янтар. сказ, 1997. — 64 с.: ил. — (Саги Восточной Пруссии). — Содерж.: Ганс фон Заган; Колбасный обычай Кенигсберга; Сага о славном рыцаре Ульрихе фон Магдебурге; Морской епископ, и др. — 3000 экз. — ISBN 5-7406-0117-7