Перайсці да зместу

Ганчарная вуліца (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганчарная вуліца
Віцебск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Раён Першамайскі

Ганчарная вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Цэнтральны ўчастак вуліцы заняты скверам і паркоўкай крамы «Карона» (адкрыты ў красавіку 2016) — дом № 11. На вуліцы размешчаны інтэрнаты ААТ «ВІСТАН» і УА «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж». У будынку закрытага дзіцячага садка (дом № 3) інкубатар малога бізнэсу ТДА «Вітамед», ТАА «Рубікон» і іншыя.

З 1847 года на гэтай вуліцы працаваў кафляная завод Гарбуза. Асноўная забудова вуліцы адбывалася ў 1940—1960-х гадах. У 1958 годзе на вуліцы быў адкрыты Палац культуры будтрэста № 9 з некалькімі заламі, бібліятэкай і шматлікімі гурткамі. У канцы 1990-х клуб закінуты, а ў кастрычніку 2013 года знесены. На яго месцы пабудаваны жалезны ангар крамы «Карона».

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1