Ганіаметрыя (матэматыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганіаметрыя, матэматыка)

Ганіаметрыя — сістэма і метад вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталяў. З развіццем рэнтгенаграфіі гэты метад страціў сваю ролю як асноўны ў геаметрычнай крышталяграфіі, аднак ён захоўвае свае значэнне ў марфалогіі і тэорыі росту крышталяў[1].

Пры класіфікацыі па крышталічных сістэмах і вымярэнні знешняй формы крышталя па ганіаметрыі, сукупнасць магчымых паверхняў аказваецца той жа і для гексаганальнага, і для трыганальнага крышталя. Таму некаторыя аўтары аб'ядноўваюць іх у адну сістэму, што дае ў суме 6 сістэм замест 7[2].

Зноскі

  1. Вайнштейн Б. К. Гониометрия // Современная кристаллография (руск.). — М.: Наука, 1979. — Т. 1. — С. 198.
  2. Vainshtein B. K. Fundamentals of crystals: Symmetry, and methods of structural crystallography. — 2nd ed. — Berlin: Springer-Verlag, 2013. — P. 93. — ISBN 3662029758.