Гарадская метраполія Ла-Карунья

Гарадская метраполія Ла-Карунья — гарадская метраполія ў правінцыі Ла-Карунья ў Іспаніі, цэнтрам якой з’яўляецца горад Ла-Карунья. Метраполія не мае афіцыйнага юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з іспанскім заканадаўствам аб мясцовым кіраванні. Такім чынам, мяжа не з’яўляецца афіцыйнай, былі прапанаваныя некалькі варыянтаў:
Склад метраполіі
[правіць | правіць зыходнік]Статыстычны атлас гарадскіх раёнаў (Міністэрства жыллёвага будаўніцтва)
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства жыллёвага будаўніцтва лічыць[1], што метраполія складаецца з 10 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья, Алейрас, Артэйха, Кульярэда , Камбрэ, Сада , Бетансас , Бергонда , Абегонда і Караль .
Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года метраполія ў такіх межах будзе мець насельніцтва 394.133 жыхароў, якое пражывае на агульнай плошчы 376,42 км², што дае шчыльнасць насельніцтва ў 1.047 асоб/км².
Праект AUDES (ісп.: Áreas Urbanas de España 2005 — Гарадскія метраполіі Іспаніі 2005)
[правіць | правіць зыходнік]Праект AUDES адзначаў[2] у 2006 годзе, што «гарадская метраполія» Ла-Карунья была сфарміравана з 11 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья і Алейрас лічацца «асноўнымі гарадамі», таксама ёсць «другасныя гарады» Абегонда , Артэйха, Бергонда , Бетансас , Камбрэ, Караль , Кульярэда , Ларача і Сада .
Франсіска Руіс
[правіць | правіць зыходнік]Франсіска Руіс, удзельнік праекту AUDES, абмяжоўвае «гарадскую метраполію» толькі як Ла-Карунья — Алейрас — Артэйха па даных перапісу 1998 года.
Муніцыпалітэт | Насельніцтва (2008) |
Плошча (km²) |
Шчыльнасць насельніцтва (h/km²) (2008) |
---|---|---|---|
Ла-Карунья | 246.047 | 37,8 | 6.509,2 |
Алейрас | 33.550 | 43,7 | 767,8 |
Артэйха | 30.255 | 93,7 | 322,9 |
Кульярэда | 28.737 | 61,7 | 465,8 |
Камбрэ | 23.621 | 40,7 | 580,4 |
Сада | 14.734 | 27,5 | 535,8 |
Бетансас | 13.673 | 24,2 | 565 |
Ларача | 11.213 | 126 | 89 |
Бергонда | 6.758 | 32,7 | 206,7 |
Караль | 5.945 | 48 | 123,9 |
Агульная | 414.533 | 536 | 773,4 |
Паводле даных перапісу 2009 года, агульная колькасць насельніцтва складае 412.523 чалавек. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы метраполіі.
У горадзе Ла-Карунья сярэдняя шчыльнасць складае 6480,7 чалавек на квадратны кіламетр, а сярэдняя па ўсёй сталічнай вобласці — 761,3 чалавек на квадратны кіламетр.
World Gazetteer
[правіць | правіць зыходнік]Па падліку World Gazetteer [3] агламерацыя Ла-Карунья налічвала 378 299 жыхароў у 2010 годзе.