Тубкаль
Тубкаль | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 167 м |
Адносная вышыня | 3 755 м |
Размяшчэнне | |
31°03′43″ пн. ш. 7°54′58″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тубкаль — самая высокая гара Атласкіх гор і Марока, размешчана на паўночным захадзе Афрыкі. Налічвае 4165 метраў і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Марока.[1] Знаходзіцца за 60 км на поўдзень ад горада Маракеш у аднайменным нацыянальным парку.
Гара размешчана сярод парэзанага цяснінамі скалістага ландшафту, у якім вылучаюцца і іншыя падобныя і вельмі высокія вяршыні. Узімку на Тубкале ляжыць снег і ён становіцца цэнтрам гарналыжнага спорту, аднак да лета снег цалкам растае.
Для гары такой вышыні на Тубкаль адносна нескладана ўзысці, прынамсі ў летнія месяцы. Сярод альпіністаў ён лічыцца гарой, на якой можна асабліва добра выпрабаваць разрэджанае паветра падобных вышынь. Акрамя таго з Тубкаля адкрываецца захапляльная панарама навакольнай мясцовасці. Пры добрым надвор’і ўдалечыні можна ўбачыць нават пачатак пяскоў пустыні Сахара.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БСЭ. Атлас Архівавана 6 красавіка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тубкаль