Кайлас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Кайлас)
Кайлас
Кайлас, выгляд з поўдня
Кайлас, выгляд з поўдня
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня6 638 м
Адносная вышыня1 319 м
Першае ўзыходжаннене пакораная 
Размяшчэнне
31°04′01″ пн. ш. 81°18′46″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнТыбет
Горная сістэмаГандзісышань 
Кайлас (Кітай)
Кайлас
Кайлас
Кайлас (Тыбет)
Кайлас
Кайлас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кайлас (Кайласа, Кайлаш; санскр.: कैलाश पर्वत Kailāśā Parvata, тыб.: གངས་རིན་པོ་ཆེ Ганг Рынпочэ, кіт. 冈仁波齐 峰, піньінь Gāng rén bō qí fēng) — гара ў аднайменным горным хрыбце ў сістэме гор Гандзісышань (Трансгімалаі) на поўдні Тыбецкага нагор’я ў Тыбецкім аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Гэта самая высокая гара ў сваім раёне, яе дадаткова вылучае сярод іншых чатырохгранная пірамідальная форма са снежнай шапкай і гранямі, арыентаванымі амаль дакладна па баках свету. Вышыня Кайласа да гэтага часу застаецца спрэчным пытаннем — шырока распаўсюдзілася сцвярджэнне, што Кайлас мае вышыню 6666 м; навукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях ад 6638 да 6714 м, гэта абумоўлена спосабам вымярэння вышынь гор. Да таго ж, Гімалайскія горы лічацца маладымі, таму вышыня іх павялічваецца ў сярэднім з улікам абветрывання пароды на 0,5-0,6 см у год.

Гісторыя узыходжанняў[правіць | правіць зыходнік]

Вяршыня гары застаецца непакорнай. У 1985 годзе знакаміты альпініст Райнхольд Меснер атрымаў ад кітайскіх улад дазвол на ўзыходжанне, але адмовіўся ў апошні момант.

У 2000 годзе іспанская экспедыцыя за досыць значную суму набыла дазвол на заваяванне Кайласа ў кітайскіх уладаў. Каманда ўсталявала базавы лагер ля падножжа, але ступіць на гару ім так і не ўдалося. Тысячы паломнікаў заступілі шлях экспедыцыі. Далай-лама, ААН, шэраг буйных міжнародных арганізацый, мільёны вернікаў ва ўсім свеце выказалі свой пратэст супраць заваявання Кайласа, і іспанцам прыйшлося адступіць.