Тыбецкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тыбецкая мова
Саманазва:

བོད་སྐད་ [pʰøkɛʔ]

Краіны:

Кітай, Індыя, Непал, Бутан, Пакістан

Рэгіёны:

Тыбет, Кашмір

Агульная колькасць носьбітаў:

6 150 000

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкая сям'я

Тыбета-бірманская падсям'я
Бодская галіна
Тыбецкая група
Пісьменнасць:

тыбецкае пісьмо

Моўныя коды
ГОСТ 7.75–97:

тиб 680

ISO 639-1:

bo

ISO 639-2:

tib (B); bod (T)

ISO 639-3:

bod
adx
khg

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Тыбецкая мова — мова Тыбета. Распаўсюджаны ў Тыбецкім аўтаномным раёне і некаторых іншых раёнах КНР, а таксама ў Індыі, Непале, Бутане і Пакістане (дыялекты балці і пурыг). Колькасць носбітаў каля 6 млн. чалавек. Адносіцца да тыбецка-бірманскай падсям'і ў сіна-тыбецкай сям'і моў.

Літаратурная мова заснаваная на класічнай тыбецкай норме, з'яўляючыся праз гэта даволі кансерватыўнай.

Стылі[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя шматлікія мовы свету, тыбецкая мова выразна падзяляецца на стылі маўлення. Гэты стылі ў тыбецкай мове адрозніваюцца наступным чынам (назвы прыведзеныя паводле транслітарацыі тыбецкай мовы ў сістэме ўайлі):

  1. Phal-skad — паўсядзённае народнае маўленне;
  2. Zhe-sa — ветлівае, паважлівае маўленне. Вельмі часта выкарыстоўваецца ў гутарцы жыхароў Лхасы, адміністрацыйнага цэнтра Тыбецкага аўтаномнага раёна;
  3. Chos-skad — стыль маўлення, ужываны пры напісанні літургічных і класічных твораў.

Асноўная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сінтаксіс, парадак словаў:

Тыбецкая мова класіфікуецца як эргатыўная мова — пры будаванні сказу ў ёй адбываецца супрацьпастаўленне агенса (стваральніка дзеяння) і пацыенса (носьбіта дзеяння). Парадак словаў падпарадкоўваецца наступным правілам:

  • Прыметнікі ў сказе маюць пазіцыю пасля назоўнікаў (за выняткам выпадкаў, калі прыметнік і назоўнік не звязаныя між сабой паказчыкамі роднага склону).
  • Дапаўненне і прыслоўе маюць пазіцыю, папярэднюю дзеяслову.
  • Назоўнік у родным склоне мае папярэднюю пазіцыю перад назоўнікам, які ўзгадняецца з назоўнікам у родным склоне.
  • Займеннікі і лічэбнікі ў сказе размяшчаюцца пасля назоўніка, які ўзгадняецца з гэтымі часцінамі мовы.
  1. Лічэбнікі:

У адрозненне ад шматлікіх іншых моў Усходняй Азіі, у тыбецкай мове адсутнічаюць лічэбнікі або лічэбныя словы, між тым, аднак, пасля колькасці ў дзесяць штук (часам і менш) выкарыстоўваюцца асаблівыя словы для пазначэння зборнага або цэлага характару апісванага прадмета.

Пісьмовая мова[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовасць тыбецкай мовы грунтуецца на індыйскай аснове. Арфаграфічная сістэма мовы з'яўляецца кансерватыўнай і адлюстроўвае фанетыку старатыбецкай мовы, аднак гэтая акалічнасць спрыяе ўніфікацыі дыялектаў тыбецкамоўных тэрыторый.

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены гукавы лад лхаскага дыялекту тыбецкай мовы як найбольш уплывовага дыялекту ў вусным тыбецкім маўленні.

  1. Галосныя:

Некаторымі даследчыкамі апісваецца 8 галосных гукаў у тыбецкай мове.

Пярэдняга
шэрагу
Задняга
шэрагу
неагубленыя агубленыя агубленыя
Верхняга
ўздыму
[i] [y] [u]
Сярэдне-верхняга
ўздыму
[e] [ø] [o]
Сярэдне-ніжняга
ўздыму
[ɛ]
Ніжняга
ўздыму
[a]

Тры галосныя гукі часам апісваюцца як асобныя, а менавіта: [ʌ] (або [ə]), які звычайна лічыцца алафонам гуку [a]; [ɔ], які звычайна лічыцца алафонам [o], і [ɛ̈], які звычайна лічыцца алафонам гуку [e], гэтыя гукі звычайна з'яўляюцца толькі ў закрытых складах. З прычыны адсутнасці ў тыбецкай гемінацыі (падваення) зычных, у мове магчымае вымаўленне галоснага як адкрытага гуку, але з захаваннем тыповага закрытага складу, у выпадку, калі адзін склад скончваецца на гук, які размяшчаецца пасля яго.

Розныя даследаванні падаюць розную характарыстыку гукаў [ɛ̈] (утвараецца ад [e] у закрытых складах) і [ɛ] (утвараецца ад [a] праз вынікі г.зв. мутацыі „i”), якія могуць разглядацца як розныя або ідэнтычныя гукі ў залежнасці ад даследавання.

У тыбецкай мове могуць існаваць насавыя галосныя: гукі [i], [y], [e], [ø], [ɛ] маюць свае назалізаваныя адпаведнікі [ĩ], [ỹ], [ẽ], [ø̃], [ɛ̃], якія гістарычна ўтварыліся ад спалучэнняў звычайных галосных з гукам /n/. У выключных выпадках зазнаваць назалізацыю могуць таксама гукі [a], [u], [o].

  1. Склад:

Як і ў кітайскай мове, тыбецкі склад характарызуецца наяўнасцю ініцыяляў, медыяляў і фіналяў.

Ініцыялі маюць каля 36 фанетычных варыянтаў і больш за 200 графічных. Медыялі (галосныя) — сем галосных гукаў, перадаваных з дапамогай чатырох агаласовак (янг). Фіналі (джэджуг, янгджуг) — 9 фанетычных варыянтаў, 16 графічных.

Структурна ў слове вылучаюць карэнную літару (мінгжы), вакол якой у парадку гадзіннае стрэлкі могуць дадавацца «суфіксы» (джэджуг і янгджуг), падпісная літара (таг), «прыстаўка» (нгёнджуг) і «надстаўка» (го). З улікам усіх заканамернасцей спалучальнасці тыбецкіх літар мажлівае стварэнне 15 тысяч камбінацый. Парадак ускладнення тыбецкага складу палягае ў аснове размешчання словаў у слоўніках.

  1. Тоны:

Дыялект Лхасы звычайна апісваецца як ідыём, у якім існуе два тоны — высокі і нізкі. У шматскладовых словах тон адзначаецца толькі ў першых складах. У аднаскладовых словах кожны тон можа падзяляцца на два віды: высокі тон можа рэалізоўвацца з роўнай або зніжальнай інтанацыяй, тады як нізкі можа вымаўляцца з роўнай або падвышальна-зніжанай інтанацыяй (апошняя інтанацыя заключаецца ва ўздыме да сярэдняй, а потым у зніжэнні). Праз акалічнасць таго, што ў мове існуе вельмі мала мінімальных параў, якія адрозніваюцца толькі паводле віду інтанацыі, выразныя фанетычныя адрозненні могуць паўставаць толькі між дзвюма тонамі. Такая розніца ўзнікае звычайна толькі ў нешматлікіх словах: напрыклад, слова [kʰám] (бел.: «кавалак») вымаўляецца з падвышанай роўнай інтанацыяй, у той час як [kʰâm] (бел.: «Кам») мае высокі зніжаны тон.

  1. Зычныя:

Тыбецкая фанетыка ўключае ў свой склад наступныя зычныя гукі.

Губныя Альвеалярныя Альвеа-палатальныя Рэтрафлексныя Палатальныя Велярныя Глатальныя
Насавыя m n ɲ ŋ
Выбухныя аспіраваныя ʈʰ ~ ʈʂʰ
неаспіраваныя p t ʈ ~ ʈʂ c k ʔ
Афрыкаты аспіраваныя tsʰ tɕʰ
неаспіраваныя ts
Фрыкатыўныя s ɕ ʂ h
Апраксіманты ɹ j w
Бакавыя глухія
звонкія l

Глухія неаспіраваныя гукі /p/, /t/, /c/, /k/ звычайна набываюць звонкі характар у складах з нізкім тонам, ператвараючыся адпаведна ў [b], [d], [ɟ], [ɡ], пры гэтым азвончаныя аналагі разглядаюцца ў якасці алафонаў. Разам з гэтым, у складзе з нізкім тонам аспіраваныя зычныя (то бок, зычныя, якія маюць прыдыханне) [pʰ], [tʰ], [cʰ], [kʰ] набываюць толькі лёгкае прыдыханне. Варта адзначыць, што ў маўленні верхніх сацыяльных слаёў Лхасы неаспіраваныя гукі ў складзе з нізкім тонам не становяцца звонкімі.

Альвеалярны дрыжачы гук [r] у маўленні з'яўляецца вельмі блізкім да альвеалярнага апраксіманту [ɹ], з гэта нагоды яны лічацца адзіным гукам.

Глухі альвеалярны бакавы апраксімант [l̥] часам можа транскрыбіравацца як ⟨ɬ⟩.

Зычныя /m/, /ŋ/, /p/, /r/, /l/, /k/ могуць з'яўляцца ў каны складоў. У класічнай тыбецкай таксама можа сустракацца гук /n/, але ў сучаснай мове ён зліваецца з папярэднім яму галосным у насавы галосны (гл. вышэй). Гук /k/ у канцы слова можа з'яўляцца толькі ў фармальным, нарматыўным маўленні. У канцы складоў даволі невыразна вымаўляюцца гукі /r/ і /l/, замест гэтага падаўжаецца папярэдні перад імі галосны гук. Гукі /s/, /t/, /k/ у канцы словаў, у адрозненне ад класічнай тыбецкай, апускаюцца і замяняюцца на гартанную змычку — /ʔ/ (напрыклад, класічнатыбецкае Bod («Тыбет»), якое ў лхаскім дыялекце вымаўляецца як [pʰø̀ʔ]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне літаратурнай тыбецкай мовы звязваецца са з'яўленнем пісьмовасці (найстаражытнейшы помнік — надпіс у манастыры Сам'е, датаваны VII ст.) і пранікненнем у Тыбет будызму. Літаратурная мова фарміравалася пры перакладах кананічнае літаратуры з санскрыту (пераклад Трыпітакі, VIII ст.) і ў далейшым атрымаў развіццё праз літаратуру: гістарычную (сачыненні Бутана, XIV ст.), рэлігійную (Цанкапа, XIV-XV стст.), мастацкую (вершы Міларэпы, XI-XII стст., Далай-ламы VI, XVII ст.).

Сучасная літаратурная тыбецкая захавала старажытную традыцыйную арфаграфію, мала змянілася граматыка, інавацыі збольшага закранаюць лексіку.

Даследаванне мовы[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд XVIII-ХІХ стст. Тыбет некалькі разоў наведвалі заходнія даследчыкі.

Першы слоўнік тыбецкай мовы з ужываннем адной з моў Еўропы (у дадзеным выпадку — класічнатыбецка-англійскі) апублікаваў венгерска-румынскі філолаг Шандар Кёрэшы Чома, ім жа была выдадзена праца па граматыцы мовы (Essay Towards a Dictionary, Tibetan and English).

Г. Ешке, прадстаўнік місіі Мараўскай царквы, якая знаходзілася ў Ладакху з 1857 года, былі ў наступным апублікаваныя даследаванне тыбецкай граматыкі і тыбецка-англійскі слоўнік (Tibetan Grammar, A Tibetan–English Dictionary).

У 1839 годзе ў Санкт-Пецярбургу расійска-нямецкім усходазнаўцам Якавам Шмітам была апублікаваа нямецкамоўа Граматыка тыбецкай мовы (Grammatik der tibetischen Sprache), праз два гады быў выдадзены тыбецка-нямецкі слоўнік (Tibetisch-deutsches Wörterbuch). Якаў Шміт меў доступ да мангольскіх крыніц, праз гэта ён узбагаціў свае звесткі інфармацыяй, невядомай дагэтуль папярэднікам. Вялікай змястоўнасцю вылучаецца яго праца Тыбецкія даследаванні (Tibetische Studien), складзеная ў 18511868 гг. Там жа, у 1849 годзе А. Шыфнерам была выдадзеная серыя прац па перакладзе, а таксама шэраг даследаванняў.

У 1847 годзе французскім даследчыкам П. Фуко ў сваёй працы Тыбецкая граматыка (Grammaire thibitaine) быў апублікаваны пераклад тэксту Rgya tcher rol-pa, тыбецкага варыянту Лаліты Вістары.

Тэасам Казімірам Бернардам, доктарам рэлігіязнаўства Калумбійскага ўніверсітэта, а таксама даследчыкам і практыкам ёгі і тыбецкага будызму, па яго вандроўцы ў Індыю і Тыбет у 19361937 гадах, была выдадзеная праца Спрошчаная граматыка літаратурнае тыбецкай мовы (A Simplified Grammar of the Literary Tibetan Language).

Індускім індыёлагам і лінгвістам Рагулам Санкрыт'яянам было выдадзена апісанне тыбецкай граматыкі на мове хіндзі.

Сучаснае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У большай частцы Тыбецкага аўтаномнага раёна ў працэсе атрымання пачатковай адукацыі збольшага або поўнасцю ўжываецца тыбецкая мова, зрэдку дзвюхмоўная адукацыя ўводзіцца па дасягненні вучнямі сярэдняй школы. Тым не менш, кітайская мова мае перавагу ў навучальным працэсе большасці тыбецкіх сярэдніх школаў. Студэнты, якія абіраюць гуманітарны напрамак, маюць мажлівасць атрымання вышэйшай адукацыі ў шэрагу г.зв. «каледжаў меншасцей» у Кітаі[1]. Гэтая сітуацыя адрозніваецца ад тыбецкіх школаў у горадзе Дгарамсала штату Гімачал-Прадэш, дзе адпаведнае міністэрства патрабуе навучання ў сярэдняй школе на англійскай мове[2]. Развіццё пісьменнасці абвяшчаюцца ўрадам КНР адной з галоўных мэтаў, аднак большая частка дарослага насельніцтва ў Тыбеце застаецца непісьменнай і, нягледзячы на палітыку абавязковага атрымання адукацыі, большая частка сельскага насельніцтва не можа адпраўляць сваіх дзяцей у школу.

У лютым 2008 года дэпутатам брытанскага парламента Норманам Бэйкерам была выпушчаная заява з нагоды міжнароднага дня роднай мовы, у якой казалася, што «кітайскі ўрад прытрымліваецца мэтанакіраванай палітыкі здушэння ўсяго тыбецкага, у тым ліку іх уласнай мовы ва ўласным краі» і сцвярджалася пра права тыбетцаў на самавыяўленне «на сваёй роднай мове»[3]. Аднак тыбетолаг Эліят Сперлінг адзначыў, што «КНР у пэўных межах прыкладае намаганні па спрыянні тыбецкаму культурнаму самавыяўленні» і што «культурную дзейнасць, якая ладзіцца на ўсім Тыбецкім плято, нельга ігнараваць»[4].

З прычыны таго, што большасць тыбетцаў працягвае жыць у сельскай мясцовасці, у якой, у адрозненне ад гарадоў Тыбецкага аўтаномнага раёна, даволі рэдка можна пачуць кітайскую мову, некаторыя навукоўцы таксама выказваюць падобныя прэтэнзіі. У тэхаскім «Часопісе міжнароднага права» (Texas Journal of International Law) была апублікавана думка Бары Сотмана, згодна з якой «ніводнае апошняе даследаванне па ўцісканых мовах не аднесла тыбецкую да гэтай катэгорыі... Сцвярджэнні, што моваю навучання ў пачатковых школах Тыбета з'яўляецца путунхуа [літаратурны стандарт кітайскай мовы], з'яўляецца памылковымі. Тыбецкая з'яўлялася асноўнай мовай выкладання ў 98% пачатковых школаў Тыбецкага аўтаномнага раёна на 1996 г., цяпер путунхуа ўводзіцца ў пачатковых школах толькі ў гарадскіх школах... Праз тое, што менш за чатыры з дзесяці тыбетцаў дасягаюць сярэдняе школы, пачатковая школа мае найбольшае значэнне для іх культурнай адукацыі»[5].

Пад пагрозай тэарэтычна могуць знаходзіцца і іншыя мовы ў складзе тыбецкай галіны, прыкладам, ладаская мова ў рэгіёне Ладакх, Індыя. У горадзе Лег (захад Ладакху) адбываецца павольны, але паслядоўны працэс выціскання тыбецкай мовы англійскай і хіндзі, адзначаюцца прыкметы паступовай страты тыбецкай культурнай ідэнтычнасці ў гэтым рэгіёне. У небяспецы таксама знаходзіцца балцкі дыялект (Балтыстан, гл. Гілгіт-Балтыстан, Пакістан), які выціскаецца мовай урду, у прыватнасці, праз павелічэнне колькасці ўрдумоўных перасяленцаў з іншых рэгіёнаў краіны.

Зноскі

  1. Postiglione, Jiao and Gyatso. „Education in Rural Tibet: Development, Problems and Adaptations”. China: An International Journal. Частка 3, № 1, сакавік 2005, ст. 1-23.
  2. Maslak, Mary Ann. „School as a site of Tibetan ethnic identity construction in India”. China: An International Journal. Частка 60, № 1, люты 2008, ст. 85-106.
  3. Report reveals determined Chinese assault on Tibetan language. Press Release - 21st February 2008.
  4. Elliot Sperling, „Exile and Dissent: The Historical and Cultural Context”, TIBET SINCE 1950: SILENCE, PRISON, OR EXILE 31-36 (Melissa Harris & Sydney Jones eds., 2000).
  5. Sautman, B. 2003. “Cultural Genocide and Tibet,” Texas Journal of International Law 38:2:173-246

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тыбецкая мова // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. Мінск, 2003. С. 68
  • H. A. Jäschke (1881). Tibetan-English Dictionary (reprint ed.). LONDON: Taylor and Francis. p. 671.
  • H. A. Jäschke. «Tibetan grammar», London, 1883.
  • Sándor Kőrösi Csoma. Essay towards a dictionary, Tibetan and English, Calcutta, 1834; Budapest, 1984.
  • Sándor Kőrösi Csoma. Grammar of the Tibetan language, Calcutta, 1834; Budapest, 1984.
  • Sándor Kőrösi Csoma. Sanskrit-Tibetan-English vocabulary: being an edition and translation of the Mahāvyutpatti, Calcutta, 1910, 1916, 1944; Budapest, 1984.
  • Горячев А. В., Тарасов И. Ю. Русско-тибетский словарь. — М.: Намчак, 2000.
  • Ходж Стефен. Введение в классический тибетский язык/ Пер. с англ. — СПб., 1997. (Другое издание: М., 2008.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
གཙོ་ངོས། тыбецкай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў тыбецкай мовы утрымліваецца ў катэгорыі «Тыбецкая мова»


Шаблон:Тыбецкі алфавіт