Гастаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гастаты, цяжкаўзброеныя воіны, якія складалі першую лінію маніпул легіёна ў Старажытным Рыме ў 5 — 4 ст. д. н. э. Зброя — кароткі абавостры меч-кап’ё гаста (адсюль назва) і два кідальныя кап’і пілумы. Засцерагальнае ўзбраенне — шлем, скураная куртка, шчыт.

Звычайна, самыя маладыя воіны. У пачатку боя кідалі ў праціўніка коп’і, потым намагаліся ўварвацца ў шэрагі праціўніка і пачаць рукапашную.