Гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба
Выгляд
| Гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба | |
|---|---|
| Рэнтгенаўскі здымак, на якім відаць вяртанне кантраснага рэчыва са страўніка ў стрававод з прычыны цяжкага рэфлюксу | |
| МКХ-11 | DA22 |
| МКХ-10 | K21. |
| МКХ-10-КМ | K21.9 і K21 |
| МКХ-9 | 530.81 |
| МКХ-9-КМ | 530.81[1][2] |
| OMIM | 109350 |
| DiseasesDB | 23596 |
| MedlinePlus | 000265 |
| eMedicine | med/857 ped/1177 radio/300 |
| MeSH | D005764 |
Гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба (ГЭРХ) — наяўнасць тыповых сімптомаў або пашкоджанняў слізістай абалонкі стрававода, выкліканых паталагічным закідам страўнікавага змесціва ў стрававод з прычыны парушэння функцыі ніжняй страваводнай сціскальніцы.
Этыялогія шматфактарная. ГЭРХ можа, сярод іншага, паўстаць пры склерадэрміі, цукровым дыябеце, алкагольнай полінейрапатыі ці гарманальных парушэннях, а таксама з прычыны прыёму прэпаратаў, якія паніжаюць тонус ніжняй страваводнай сціскальніцы (аральныя кантрацэптывы, нітраты, блакатары кальцыевых каналаў, метылаксантыны, β2-міметыкі, антыхалінергічныя прэпараты). Узнікненню ГЭРБ спрыяе грыжа страваводнай адтуліны дыяфрагмы, цяжарнасць і затлусценне.