Гаянскі долар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаянскі долар — нацыянальная валюта дзяржавы Гаяна.

Адзін гаянскі долар роўны 100 цэнтам. Міжнароднае пазначэнне - (G $ або GYD).

У звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 20, 100, 500 і 1000 долараў, а таксама і манеты наміналам у 1, 5 і 10 долараў.

Банкноты асноўнага абароту[правіць | правіць зыходнік]

У абароце знаходзяцца банкноты наміналам 1, 5, 10, 20, 100, 500 і 1000 долараў розных гадоў выпуску. Усе банкноты выпушчаныя пасля 1965 з'яўляюцца плацежным сродкам і выключаюцца з абароту па меры зносу, банкноты 1, 5 і 10 долараў сустракаюцца вельмі рэдка.