Гвадалахара
Горад
Гвадалахара
| ||||||||||||||||||||||||
Гвадалаха́ра (ісп.: Guadalajara) — горад і гарадскі комплекс у Мексіцы, штат Халіска (сталіца штата) на паўднёвым захадзе Мексікі. Насельніцтва — 1,601 млн чал. (2005). Вышыня — 1567 м. Горад стаіць на раўніне, абкружанай гарамі. Другі па велічыні горад краіны.
Міжнародны аэрапорт Мігель-Ідальга ў 15 км ад горада.
Важны цэнтр транспарту і прамысловасці. Прамысловасць: харчовая, тэкстыльная, хімічная, электроніка ("крэмніевая даліна" Мексікі). Экспарт у ЗША складае да 40%. Папулярны курортны цэнтр.
Універсітэт Гвадалахары.
Лёгкае метро (з 1989).
Заснаваны Крыстабалем дэ Ан'ятэ (каля 1530). Горад двойчы перамяшчаўся, да і ў час Міштонаўскай вайны, з прычыны ваеннай пагрозы ад карэнных жыхароў. Канчаткова і афіцыйна заснаваны ў 1542. Сядзіба ўладаў Нуэва-Галісіі. У час вайны з Іспаніяй горад быў узяты Ідальгам і Касцілам (1810). У далейшым горад традыцыйна быў цэнтрам рэфарматарскіх рухаў.