Георг Рудольф Векерлін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Georg Rodolf Weckherlin.jpg

Георг Рудольф Векерлін (15 верасня 1584 -13 лютага 1653) — нямецкі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Штутгарце. Пасля вывучэння права ў Цюбінгене зноў пасяліўся ў Штутгарце і ў якасці сакратара герцага Іагана Фрыдрыха Вюртэмбергскага знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Францыі і Англіі.

Паміж 1620 і 1624 гадамі жыў у Англіі, знаходзячыся на службе Курпфальцу і адначасова пачаў службу на розных пасадах англійскага ўраду. У 1644 годзе ён быў прызначаны "міністрам замежных моў" Англіі. Застаўся ў Англіі да канца жыцця і памёр у Лондане. Пры жыцці Векерлін прызнаваўся адным з самых выбітных паўднёвагерманскім паэтаў, оды і санеты якога сталі часткай асновы нямецкай лірыкі эпохі Адраджэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gerhard Dünnhaupt: „Georg Rudolph Weckherlin (1584–1653)“, in: Personalbibliographien zu den Drucken des Barock, Bd. 6. Stuttgart: Hiersemann 1993, S. 4172-78, ISBN 3-7772-9305-9