Гершон Трэстман
| Гершон Трэстман | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 29 ліпеня 1947 (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | Мінск |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Гады творчасці | з 1960-х |
| Жанр | паэзія, проза, публіцісціка |
| Мова твораў | руская |
| Прэміі | ім. Ю. Штэрна, ім. Ю. Нагібіна |
Гершон Трэстман (нарад. 29 ліпеня 1947, Мінск) − рускі / ізраільскі паэт, празаік, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску, там жа скончыў школу і Беларускі політэхнічны ін-т. Працаваў слесарам, інжынерам. Пасля редаторских курсаў Маскоўскага паліграфічнага ін-та − рэдактар беларускага выд-ва «Вышэйшая школа». У Ізраілі з 1990 года. Актывіст партыі Наш дом Ізраіль[1].
Сябра Саюза пісьменнікаў Ізраіля, Садружнасці рускамоўных пісьменнікаў Ізраіля «Сталіца», Міжнароднай федэрацыі рускіх пісьменнікаў. Сябра Міжнароднай акадэміі навук, адукацыі, тэхналогіі і мастацтваў (The International Academy of scienes, education, industry & arts, Каліфорнія, ЗША). У 2017 годзе за дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтваў узнагароджаны залатым медалём Акадэміі[2].
У 2008 годзе ў газеце «Весці» апублікаваны ўрывак з паэмы Трэстмана «Парадыгма Лібермана», якую арабская грамадскасць расцаніла як абразу арабскага насельніцтва Ізраіля. Гэтая гісторыя шырока асвятлялася ў друку, яна супала з «карыкатурнай інтыфадай», калі дацкая газета «Jyllands-Posten» апублікавала карыкатуру на прарока Мухамеда. Справа разглядалася ў міравым судзе Тэль-Авіва[3].
Друкаваўся ў перыядычных выданнях і зборніках Расіі, Беларусі, Ізраіля, ЗША, Канады і інш.
Літаратурныя прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія ім. Юрыя Штэрна (2012)[4]
- Прэмія ім. Юрыя Нагібіна (2014)
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У вершах Гершона Трэстмана пераважае філасофска-медытатыўная парадыгма; лірычны працяг верша падтрымліваецца сродкамі публіцыстычнай напружанасці мовы і экспрэсіўнай паэтыкай. Такі жанр ў літаратуры прынята называць медытатыўнай лірыкай. Майя Каганская ў пасляслоўі да паэмы «Голем» заве верш Трэстмана «пушкінска-някрасаўскім, які паспяхова прайшоў вывучку рускага мадэрну ХХ стагоддзя і неакласіцызму эпохі постмадэрнізму». Паэма «Голем, Ці апошняе пракляцце Фаўста» пакладзена на музыку вядомым ізраільскім скрыпачом М. Шмітам[5][6][7].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Перешедший реку». − Тель-Авив (1996).
- «Голем, или Проклятие Фауста». − Москва (2007).
- «Маленькая страна с огромной историей». Предисл. Авигдора Либермана. − Израиль (2008).
- «Большая история маленькой страны». − Израиль (2011).
- «Свиток Эстер». − Иерусалим, «Скопус» (2013).
- «Земля оливковых стражей». − Иерусалим (2013).
- «Израильский узел. История страны − история противостояния». − «Книга-Сэфер» (2014).
- «Земля оливковых стражей». − Иерусалим, Изд. ЕНФ-KKL (2014).
- «Иов». − Минск. «Новые мехи» (2014).
- «…Где нет координат. Стихотворения и поэмы». − Иерусалим, «Скопус» (2017).
- «Книга Небытия». − Минск, «Логвинов» (2019).
- «Азбука для пожилых детей». - Иерусалим, «Скопус» (2023).
Зноскі
- ↑ Инна Шейтахович. Гершон Трестман: О еврейском мире по-русски. Pravda.ru (24 мая 2015).
- ↑ Роман Айзенштат. Гершон Трестман и его «золотой Эйнштейн». Авив (31 ліпеня 2017).
- ↑ Победа Григория Трестмана и Сергея Подржанского(недаступная спасылка). Наш дом Израиль (22 сентября 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020.
- ↑ Вручены премии имени Юрия Штерна. MADAN (28 ноября 2012).
- ↑ Михаил Копелиович. Душа в полёте(недаступная спасылка). Мы здесь. Поэзия Израиля (март 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020.
- ↑ Михаил Копелиевич. Наше зазеркалье. 22, №161 (17 красавіка 2011).
- ↑ Юлия Систер.. О писателе и поэте Трестмане(недаступная спасылка). РДУ (28 март 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020.
