Гетэрагенны ядзерны рэактар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гетэрагенны ядзерны рэактаррэактар, у якім ядзернае паліва канструктыўна аддзелена ад запавольніка і іншых элементаў актыўнай зоны.

Асноўны прызнак гетэрагеннага рэактара — наяўнасць цеплавыдзяляльных элементаў (ЦВЭЛаў). ЦВЭЛы могуць мець розную форму (стрыжні, пласціны і г. д.), але заўжды ёсць выразная мяжа паміж палівам, запавольнікам, цепланосьбітам і г. д.

Пераважная большасць рэактараў, якія выкарыстоўваюцца сёння — гетэрагенныя, што абумоўлена іх канструктыўнымі перавагамі, у параўнанні з гамагеннымі рэактарамі.