Глікаліпіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Глікаліпіды

Глікаліпіды — складаныя ліпіды, якія ўтвараюцца ў выніку злучэння ліпідаў з вугляводамі. У малекулах глікаліпідаў ёсць палярныя «галовы» (вуглявод) і непалярныя «хвасты» (рэшткі тлустых кіслот). Дзякуючы гэтаму глікаліпіды (разам з фасфаліпідаамі) уваходзяць у склад клетачных мембран.

Глікаліпіды шырока прадстаўлены ў тканках, асабліва ў нервовай тканцы у прыватнасці ў тканцы мозгу. Яны лакалізаваны пераважна на вонкавай паверхні плазматычнай мембраны, дзе іх вугляводныя кампаненты ўваходзяць у лік іншых вугляводаў клетачнай паверхні.