Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельская арганізацыя анархістаў-камуністаў. Створана ў Гомелі ў чэрвені — ліпені 1917 г. як ініцыятыўная група, якая адмежавалася ад іншых анархісцкіх арганізацый. Яе палітычная платформа выпрацавана на пасяджэнні арганізацыі 28 ліпеня (10 жніўня) 1917 г. Члены арганізацыі выступалі за інтэлектуальнае развіццё працоўных, на словах дэкларавалі распаўсюджанне камуністычных ідэй, аднак адмаўлялі зацікаўленасць рабочага класа ў вызначэнні ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Для вывучэння ідэй анархізму планавалася стварыць гурткі самаадукацыі. 15 (28) кастрычніка 1917 г. сход ініцыятыўнай групы выбраў бюро. Напярэдадні Кастрычніцкага перавароту арганізацыя налічвала каля 60 чалавек. Пасля акупацыі Гомеля германскімі войскамі колькасць членаў арганізацыі паменшала. Аднак да 1919 г. яе прадстаўнікі ўваходзілі ў Гомельскі Савет рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. У далейшым сышла з палітычнай арэны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]