Гомельская дзіцячая чыгунка
Выгляд
Гомельская дзіцячая чыгунка — першая дзіцячая чыгунка на тэрыторыі Беларусі і пятая ў СССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дарога была адкрыта ў жніўні 1936 года, размяшчалася ў раёне стадыёна «Лакаматыў» і была даўжынёй 0,5 км. Меліся асобнае паравознае дэпо, станцыйныя пабудовы, навучальны будынак. На дарозе эксплуатаваліся танк-паравоз АЛКА серыі В і два міні-вагона, пад заказ пабудаваныя на Гомельскім вагонарамонтным заводзе [1].
Планавалася прадоўжыць дарогу да піянерскага лагера, размешчанага ў раёне вёскі Ляшчынец (цяпер адзін з раёнаў Гомеля), павялічыўшы яе даўжыню на 3-4 кіламетры. Летам 1941 года дарога была зачынена з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны разбурана, а ў пасляваенныя гады не аднаўлялася [2].
Станцыі
[правіць | правіць зыходнік]- станцыя «Радасная»
- станцыя «Шчаслівая»
Рухомы састаў
[правіць | правіць зыходнік]Лакаматывы
[правіць | правіць зыходнік]- Танк-паравоз АЛКА серыі В
Вагоны
[правіць | правіць зыходнік]- 2 міні-вагона
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
На адкрыцці дзіцячай чыгункі 30 ліпеня 1936 г.
-
Цягнік на дзіцячай чыгунцы, 1936 г.
-
Юны чыгуначнік, 1938 г.
-
Чарга дзяцей на платформе, 1938 г.
-
Станцыя «Радасная», 1938 г.
-
Цягнік на станцыі, 1938 г.
Зноскі
- ↑ История общественного транспорта Гомеля Архівавана 5 лістапада 2013.
- ↑ Детские железные дороги — Гомель
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Гомельская дзіцячая чыгунка на Вікісховішчы |
---|
- Гомельская ДЖД на сайте «Детские железные дороги СССР» Архівавана 27 снежня 2013. (руск.)
- Первая детская железная дорога Гомеле Архівавана 13 чэрвеня 2019. (руск.)
- Первую Детскую железную дорогу в Беларуси построили в Гомеле Архівавана 21 снежня 2019. (руск.)