Перайсці да зместу

Кастры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Кастры)
Горад
Кастры
Castries
14°01′ пн. ш. 61°00′ з. д.HGЯO
Краіна  Сент-Люсія
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1650
Горад з 1650
Плошча 79 км²
Вышыня цэнтра 2 м
Водныя аб’екты Карыбскае мора
Часавы пояс UTC-4 і America/St_Lucia[d]
Насельніцтва
Насельніцтва 60 200 чалавек (2003)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +1 758
castriescity.com
Паказаць/схаваць карты
Кастры (Сент-Люсія)
Кастры
Кастры

Кастры́ — горад у Сент-Люсіі, сталіца краіны. З’яўляецца буйным портам Карыбскага мора. Насельніцтва налічвае каля 60 тыс. жыхароў. Горад знаходзіцца на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава. Порт гораду прымае як буйныя круізныя караблі, так і невялікія яхты. У горадзе існуюць шматлікія кітайскія рэстараны, супермаркеты і іншыя разнастайныя гандлёвыя кропкі. Шырокае развіццё ў горадзе атрымала сістэма паслугаў таксі. У Кастры знаходзіцца адзіная на ўвесь востраў пошта, таму што ў астатняй частцы краіны звычайныя паштовыя адрасы не ўжываюцца. Уся пошта ідзе праз галоўны паштовы офіс Кастры.

Горад быў заснаваны французамі ў 1650 годзе пад назвай Карэнадж, назва была змененая ў 1756 годзе ў гонар маркіза дэ Кастрыза, камандуючага французскімі войскамі на Корсіцы.

Год Колькасць
2013 70 000
2025 20 000 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]