Сент-Люсія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сент-Люсія
Saint Lucia
Сент-Люсія Герб Сент-Люсіі
Сцяг Сент-Люсіі Герб Сент-Люсіі

Каардынаты: 13°53′57″ пн. ш. 60°58′02″ з. д. / 13.899167° пн. ш. 60.967222° з. д. (G) (O) (Я)

LocationSaintLucia.png
Дэвіз: «The Land, The People, The Light (Радзіма, народ, асвечанасць)»
Гімн: «Sons and Daughters of Saint Lucia»
Дата незалежнасці 22 лютага 1979 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Кастры
Найбуйнейшы горад Кастры
Форма кіравання Парламенцкая манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Перлет Луізі
Кені Энтані
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
177-я ў свеце
617 км²
1,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2002)
Шчыльнасць

160 145 чал. (191-я)
260 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$866 млн.  (186-ы)
$4 800
Валюта Усходнекарыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .lc
Тэлефонны код +1-758
Часавы пояс -4

СЕНТ-ЛЮСІЯ, дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Наветраныя астравы ў Вест-Індыі паміж астравамі Сент-Вінсент і Марцініка. З поўначы амываецца пралівам Сент-Люсія, з поўдня—пралівам Сент-Вінсент.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае насельніцтва Сент-Люсіі — індзейцы аравакі і карыбы, большая частка якіх знішчана еўрапейцамі. Адкрыта Х.Калумбам 13 снежня 1502 г. у дзень Св.Люсіі. У 1639 г. было заснавана англійскае пасяленне, пасяленцы якога ў 1640 г. былі забіты. У 1642 г. востраў быў абвешчаны французскім уладаннем, аднак да 1660 г. працягваліся ваенныя сутычкі з карыбамі. У наступным Сент-Люсія неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, прыцягваючы Вялікабрытанію і Францыю сваёй зручнай бухтай Кастры. У перыяд з 1650 па 1814 гг. востраў 14 раз (16501664, 16671723, 17431748, 17561762, 17631781, 17831794, 17951796, 18021803 — уладанне Францыі) змяняў гаспадароў, але вялікую частку часу знаходзіўся ў руках французаў. З сярэдзіны XVII ст. пачаўся масавы ўвоз афрыканскіх рабоў для працы на цукровых плантацыях. З часам у складзе насельніцтва сталі дамінаваць афрыканцы і мулаты. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1814 г. Сент-Люсія канчаткова пераўтварылася ў калонію Вялікабрытаніі. У 1834 г. брытанскія ўлады адмянілі рабства на востраве. З 18381958 гг. Сент-Люсія ўваходзіла ў склад брытанскай калоніі Падветраныя астравы. У 19581962 гг. член Вест-Індскай федэрацыі. У 1951 г. было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1967 г. «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» з правам унутранага самакіраваня. На чале ўрада встал кіраўнік Аб’яднанай рабочай партыі Джон Комптан. Яго кабінет праводзіў палітыку ўсялякага прыцягнення замежных капіталаўкладанняў. У 1978 г. на канферэнцыі ў Лондане была распрацавана Канстытуцыя Сент-Люсіі і прынята рашэнне пра прадстаўленне ёй незалежнасці. 22 лютага 1979 г. абвешчана незалежнасць Сент-Люсіі ў складзе Садружнасці на чале з прэм’ер-міністрам Дж.Комптанам. У ліпені 1979 г. на датэрміновых парламенцкіх выбарах болшасць галасоў атрымала — Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі. Прэм’ер-міністрам стаў ян лідэр Алан Луісі. Унутраная барацьба ў ЛПСЛ паміж яе правым і левым крылом прывяла да вострага палітычнага крызісу. Асноўныя палітычныя прафсаюзныя арганізацыі выступілі за адстаўку ўрада А.Луісі і правядзенне датэрміновых выбараў. Аб’яднанне дзяржаўных службоўцаў і прафсаюз настаўнікаш абвясцілі забастоўку. У 1981 г. А.Луісі саступіў пост прэм’ер-міністра лейбарысту Уінстану Сенаку, але яно апынулася няздольным кантраляваць становішча ў краіне. Адбыліся сур’ёзныя сутычкі, прафсаюзы і гандляры, незадаволеныя карупцыяй і барацьбой за ўладу, абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Супраць урада выступілі і прадпрымальнікі.

У студзені 1982 г. быў сфармаваны новы пераходны ўрад на чале з Майклам Пілгрымам, якое ў маі правяло датэрміновыя парламенцкія выбары. На іх перамагла АРП, і Дж.Комптан вярнуўся да ўлады (19821996 гг.). Яго ўрад увёў у дзеянне праграму «цвёрдай эканомікі» і ўразала зарплату дзяржаўных службоўцаў. У знешняй палітыцы Комптан цалкам падтрымліваў палітыку ЗША ў рэгіёне. Актыўна прыцягваліся замежныя капіталаўкладанні. У другой палове 1980-х гадоў штогадовы эканамічны рост складаў звыш 8%. АРП перамагла таксама на парламенцкіх выбарах 1987 і 1992 гг. Праблемы з экспартам бананаў у Еўропу і абвастрэнне канкурэнцыі на міжнародным рынку пагоршылі эканамічнае становішча дзяржавы. У 1998 г. тэмпы эканамічнага росту зменшыліся да 2,9% у год, а прамысловая вытворчасць у 1997 г. скарацілася на 9%. Замена Комптана на пасадзе прэм’ер-міністра Ваганам Люісам у 1996 г. не выратавала АРП. У 1997 г. партыя прайграла выбары, і да ўлады вярнулася ЛПСЛ на чале з Кенетам Энтані. Яго кабінет прыступіў да ажыццяўлення праграмы прыватызацыі, а таксама ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з КНР. На парламенцкіх выбарах 2001 г. лейбарысты ўтрымаліся ва ўладзе і працягнулі ранейшы палітычны курс. На парламенцкіх выбарах 2006 г. Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі перамагла, на пасаду прэм’ер-міністра ў трэці раз уступіў Д.Комптан.

</noinclude>