Кэсон
| Горад | |
| Кэсон | |
|---|---|
| 개성시, 開城市 | |
| 37°58′ пн. ш. 126°33′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Ранейшыя назвы | Кайдзё |
| Вышыня цэнтра | 489 м |
| Часавы пояс | UTC+9 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Афіцыйная мова | карэйская |
| Паказаць/схаваць карты | |
Кэсон — горад у Паўночнай Карэі, які знаходзіцца ў правінцыі Хванхэ-Пукто на поўдні КНДР, былы горад з асаблівым статусам прамога падпарадкавання і сталіца Карэі ў эпоху дынастыі Каро.
У горадзе размешчаны інстытут Сандо, ёсць музей, тэатр, тэлецэнтр.
Кэсон — старажытная сталіца Карэйскай дзяржавы (10-14 стст.). У горадзе яшчэ захаваліся рэшткі палаца кіраўнікоў Манвольдэ паблізу прамысловага рэгіёну Кэсон. Палац быў пабудаваны ў 918 і разбураны ў 1361 годзе. У 11 км на захад ад Кэсона размешчана магіла караля Конмін. Пасля падзелу Карэі ў 1948 годзе знаходзіўся ў складзе Паўднёвай Карэі, бо быў на поўдн ад 38-й паралелі.
У Кэсоне было заключана пагадненне аб перамір’і ў Карэі падчас Карэйскай вайны (1950-53). У выніку таго, што новая мяжа паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй была перайначаная і прайшла ў гэтым раёне не па 38-й паралелі, а крыху на поўдзень, перайшоў у склад Паўночнай Карэі.
Зноскі
- ↑ 2008 North Korean census