Мажга
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Мажга)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Мажга (руск.: Можга, удм.: Можга) — горад (з 1926) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мажгінскага раёна Удмурціі. Насельніцтва 47,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1835 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Сюгінка, прытоку ракі Валы, за 93 км на паўднёвы захад ад Іжэўска.
Завод «Свет» (вырабляе бутэлькі для піва «Солодов»), дрэваапрацоўчы камбінат «Чырвоная зорка», прадпрыемствы харчовай прамысловасці.