Мерыда (Венесуэла)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мерыда, Венесуэла)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Мерыда
Mérida, поўная назва
Santiago de los Caballeros de Mérida
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Merida.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
25 км²
Вышыня цэнтра
1630 м
Насельніцтва
345 489 чалавек (2001)
Шчыльнасць
8000 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
274
Паштовы індэкс
5101
Афіцыйны сайт
Мерыда на карце Венесуэлы
Мерыда (Венесуэла) (Венесуэла)
Мерыда (Венесуэла)

Мерыда (Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida) — горад на захадзе Венесуэлы. Сталіца і найбуйнейшы горад штата Мерыда. Насельніцтва каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс. Горад размешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сістэму Кардыльера-дэ-Мерыда (частка Анд). Месца размяшчэння самай высакагорнай (найвышэйшая кропка 4765 м) і другой па даўжыні ў свеце (12,5 км) канатнай дарогі Teleférico de Mérida, з якой адкрываецца від на пік Балівар.

Гісторыя Мерыда[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз Мерыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. іспанцам Хуанам Радрыгесам Суарэсам, які назваў яе Сант'яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мерыда. З-за адсутнасці дазволу іспанскай кароны на будаўніцтва горада Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясення смяротнага прысуду іспанец знік і схаваўся ў Трухільё (Венесуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мерыды, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам. Мерыда, якая знаходзіцца ў атачэнні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагоддзяў здарылася ўсяго некалькі знамянальных падзей: моцны землятрус 1820-га года і двухразовы візіт Сымона Балівара па шляху ў Калумбію і пры вяртанні ў Каракас.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Merida.jpg
  • Мерыда — універсітэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
  • У горадзе налічваецца 28 гарадскіх паркаў. Больш, чым у любым іншым горадзе Венесуэлы .
  • Кожны год у Мерыдзе праводзіцца фестываль Ферыя дэль Соль.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]