Горад на правах павета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Горад на правах павета — адміністрацыйная адзінка мясцовага самакіравання ў Польшчы. Горадам на правах павета з'яўляецца гміна ў статусе горада, якая выконвае функцыі павета. У горадзе на правах павета выканаўчую ўладу ўзначальвае прэзідэнт горада.

Гарады на правах павета не з'яўляецца паветамі, а ўсяго толькі гмінамі, якім заканадаўчая ўлада, улічваючы іх спецыфіку, даручыла пашыраную сферу задач.

Наступствы прадастаўлення гарадам правоў павета наступныя:

  • органы ў горадзе на правах павета (гэта значыць савет горада і прэзідэнт горада) выконваюць адпаведныя кампетэнцыі для савета гміны і савета павета (функцыі войта (бургамістра) і старосты)
  • выканаўчы орган горада на правах павета з'яўляецца органам монакратычным;
  • савет не выбірае выканаўчы орган і не можа яго адклікаць;
  • дэпутаты прымаюць прысягу паводле тэксту гміннага закона.

Акрамя таго, у арганізацыйнай структуры горада, які валодае правамі павета, з'яўляецца орган, які не функцыянуе ў «звычайнай» гміне (камісія бяспекі і парадку). Па сутнасці горад на правах павета з'яўляецца гмінай, яго органы падлягаюць перш за ўсё рэгуляванню законам аб гмінным самакіраванні.

Статус горада на правах павета, пасля ўвядзення ў дзеянне адміністрацыйнай рэформы Польшчы 1 студзеня 1999, атрымалі:

  • гарады з колькасцю жыхароў звыш 100 000;
  • гістарычныя сталіцы ваяводстваў (акрамя гарадоў Цеханаў, Серадз і Піла)
  • некаторыя гарады ў межах гарадскіх агламерацый.

Варшава атрымала статус горада на правах павета 27 лістапада 2002; у гадах 1999—2002 паралельна існавалі Варшаўскі павет і горад сталічны Варшава. Валбжых з 1 студзеня 2003 года страціў статус горада на правах павета і быў уключаны ў склад Валбжыхскага павета.

Усяго з 1 студзеня 2003 года ў Польшчы маецца 65 гарадоў, якія носяць статус горада на правах павета.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]