Горны дэпартамент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Горны дэпартамент, цэнтральная дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі па кіраванню горназаводскімі акругамі. У 18111863 называўся Дэпартаментаў горных і саляных спраў.

Горны дэпартамент быў створаны ў складзе Міністэрства фінансаў 13 чэрвеня 1806 (у яго былі перададзеныя справы скасаванай Берг-калегіі). Да 1861 ведаў таксама справамі дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх горназаводскіх прыгонных сялян. У 1806 для мясцовага кіравання горнымі справамі створана 6 акруг: заводаў Уральскага хрыбта, заводаў у цэнтры Расіі (Замаскоўе), Аланецкіх і Луганскіх заводаў і інш.; іх лік стала павялічваўся, межы змяняліся. У 1807 у складзе Горнага дэпартамента заснаваны Горны савет (на правах калегіі) для разгляду «заканадаўчых і навуковых спраў» і Горная экспедыцыя для вырашэння гаспадарчых пытанняў. У снежні 1811 у Горны дэпартамент перададзеныя саляная частка і справы скасаванага Манетнага дэпартамента Мінфіна.

У 1846 для кіравання залатымі промысламі Сібіры ў Горным дэпартаменце было створана Аддзяленне прыватных залатых здабыч. У 1862 саляная частка перададзеная ў Дэпартамент розных падаткаў і збораў Мінфіна (з 1863 Дэпартамент неакладных збораў). У 1870 Горнаму дэпартаменту былі падпарадкаваныя горныя здабычы ў Царстве Польскім і створана Аддзяленне польскіх горных заводаў (скасавана ў 1881). У 1871 у вядзенне Горнага дэпартамента быў перададзены нагляд за нафтавымі промысламі.

У 1874 Горны дэпартамент перайшоў у склад Міністэрствы дзяржаўных маёмасцяў (з 1894 Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцяў) з пакіданнем манетнай і прабірнай частак у вядзенні Міністэрства фінансаў. У 1881 з Міністэрства фінансаў у Горны дэпартамент была перададзеная саляная частка і створана Салянае аддзяленне (з 1891 Аддзяленне саляных і нафтавых промыслаў).

У 1882 пры Горным дэпартаменце заснаваны Геалагічны камітэт. У 1884 у Горны дэпартамент было перададзена кіраванне Каўказскімі, у 1899 — Ліпецкімі, Старарускімі, Кемернскімі і Сергіеўскімі мінеральнымі водамі. З 1825 дэпартаментам выдаваўся друкаваны орган — «Горны часопіс». Горны дэпартамент быў ліквідаваны 21 студзеня 1918.