Горны хрыбет Каральпэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтральная частка хрыбта Каральпэ. Выгляд на гару Гросэ-Шпікогель з захаду.

Кара́льпэгорны хрыбет у паўднёвай Аўстрыі, які аддзяляе ўсходнюю Карынтыю ад паўднёвай Штырыі. Паўднёвая частка хрыбта часткова знаходзіцца на тэрыторыі Славеніі. Працягваючыся з поўначы на поўдзень, ён абмяжоўваецца ракой Лавант на захадзе і ракой Сульм на ўсходзе. Найвышэйшы пункт хрыбта — гара Гросэ-Шпікогель (2140 м), папулярны пункт прызначэння для пешага турызму, а таксама ваенны авіяцыйны радарны вузел. На поўдні, на тэрыторыі Славеніі, хрыбет сумежны са славенскім хрыбтом Коз'як.