Грамадскае месца
Грамадскае месца — тэрыторыя, прастора, памяшканне, пастаянна або ў які-небудзь перыяд часу свабоднае для доступу і выкарыстання нявызначаным кругам асоб[1] .

Паняцце грамадскага месца выкарыстоўваецца пры рэгуляванні грамадзянскіх праваадносін, якія ўзнікаюць за межамі прыватных прастор, дзе прававыя палажэнні і сама магчымасць знаходжання асобных грамадзян абмежаваны ў сілу агульнага закона і заснаваных на законе прыватных норм.
Зноскі
- ↑ Никоноровы 2018, с. 223, 226.