Граф Стафард
Выгляд
Граф Стафард (англ.: Earl of Stafford) — англійскі дваранскі тытул, вядомы з XIV стагоддзя. Яго носьбіты былі пэрамі Англіі і засядалі ў Палаце лордаў англійскага парламента. У наш час тытул не існуе.
Гісторыя тытула
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню тытул графа Стафарда быў створаны ў 1351 годзе для Ральфа дэ Стафарда, 2-га барона Стафарда.
Спіс графаў Стафард
[правіць | правіць зыходнік]Графы Стафард, першая крэацыя (1351)
[правіць | правіць зыходнік]- 1351—1372: Ральф дэ Стафард (24 верасня 1301 — 31 жніўня 1372), 2-і барон Стафард з 1308, 1-ы граф Стафард з 1351
- 1372—1386: Х'юга дэ Стафард (каля 1334 — 16 кастрычніка 1386), 3-і барон Стафард і 2-і граф Стафард з 1372, 3-і барон Одлі з каля 1358, сын папярэдняга
- 1386—1392: Томас Стафард (каля 1368 — 4 ліпеня 1392), 4-ы барон Стафард, 4-ы барон Одлі і 3-і граф Стафард з 1386, сын папярэдняга
- 1392—1395: Уільям Стафард (21 верасня 1375 — 6 красавіка 1395), 5-ы барон Стафард, 5-ы барон Одлі і 4-ы граф Стафард з 1392, брат папярэдняга
- 1395—1403: Эдмунд Стафард (2 сакавіка 1377 — 21 ліпеня 1403), 6-ы барон Стафард, 6-ы барон Одлі і 5-ы граф Стафард з 1395, лорд-вярхоўны канстэбль Англіі з 1399, брат папярэдняга
- 1403—1460: Хамфры Стафард (15 жніўня 1402 — 10 ліпеня 1460), 7-ы барон Стафард, 7-ы барон Одлі і 6-ы граф Стафард з 1403, 1-ы граф Бэкінгем з 1438, 1-ы герцаг Бэкінгем з 1444, граф Перш з 1431, лорд-вярхоўны канстэбль Англіі, сын папярэдняга
- ? — каля 1459: Хамфры Стафард (каля 1424 — каля 1459), граф Стафард
- 1460—1483: Генры Стафард (4 верасня 1455 — 2 лістапада 1483), 8-ы барон Стафард, 8-ы барон Одлі, 7-ы граф Стафард, 2-і граф Бэкінгем і 2-і герцаг Бэкінгем з 1460, лорд вялікі камергер Англіі і лорд Вярхоўны канстэбль Англіі з 1483, сын папярэдняга. У 1483 годзе ўсе тытулы былі канфіскаваны
- 1485—1521: Эдвард Стафард (3 лютага 1478 — 1521), 9-ы барон Стафард, 9-ы барон Одлі, 8-ы граф Стафард, 3-і граф Бэкінгем і 3-і герцаг Бэкінгем з 1485, сын папярэдняга.
У 1521 годзе ўсе тытулы былі канфіскаваны. Сыну Эдварда Стафарда, Генры Стафарду, быў у 1547 годзе вернуты тытул барона Стафарда, які і насілі яго нашчадкі.
Графы Стафард, другая крэацыя (1688)
[правіць | правіць зыходнік]5 кастрычніка 1688 года кароль Якаў II прысвоіў Мэры Стафард, праўнучцы Генры Стафарда, 1-га барона Стафарда, і яе сыну Генры Говарду тытул графіні і графа Стафард.
- 1688—1694: Мэры Стафард (1619—1694), баранеса Стафард 1640—1680, графіня Стафард з 1688
- 1688—1719: Генры Стафард-Говард (1648 — 27 красавіка 1719), 1-ы граф Стафард з 1688, дэ-юрэ барон Стафард, сын папярэдняй
- 1719—1733: Уільям Стафард-Говард (1690 — 1733), 2-і граф Стафард з 1719, дэ-юрэ барон Стафард, пляменнік папярэдняга
- 1733—1751: Уільям Мэцью Стафард-Говард (24 лютага 1718/1719 — 28 лютага 1751), 3-і граф Стафард з 1733, дэ-юрэ барон Стафард, сын папярэдняга
- 1751—1762: Джон Пол Стафард-Говард (26 чэрвеня 1700 — 1 красавіка 1762), 4-ы граф Стафард з 1751, дэ-юрэ барон Стафард, сын Уільяма Стафарда-Говарда, 2-га графа Стафарда
Пасля смерці Джона Пола ў 1762 годзе тытул графа Стафарда знік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Burke J. A general and heraldic dictionary of the peerages of England, Ireland, and Scotland, extinct, dormant, and in abeyance. England. — London, 1831.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Stafford . thePeerage.com. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 8 жніўня 2012.
- Stafford of Clifton, Stafford of Stafford(недаступная спасылка). Stirnet. Праверана 8 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
- Stafford family . Tudor Place. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 8 жніўня 2012.
- Stafford family (Bagot) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 8 жніўня 2012.