Гродзенская купецкая акцыянерная тытунёвая фабрыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенская купецкая акцыянерная тытунёвая фабрыка, прадпрыемства, якое было заснавана ў 1859 у Гродна.

Сярэбраны медаль на Усерасійскай выстаўцы ў Маскве (1882).

Спачатку фабрыка была дробнай мануфактурай, потым для збудавалі шматпавярховы будынак з паравымі машынамі, станкамі на вул. Маставой, 6.

Махорку куплялі ў расійскіх губернях, тытунь вышэйшага гатунку — у Амерыцы.

Працавалі 1400 рабочых (1913), кошт прадукцыі на 3500 тыс. руб. і 3000 тыс. руб. акцызу (1913). Рабочы дзень складаў 11 гадзін для дарослых і 10 гадзін для дзяцей. Склады прадукцыі фабрыка мела ў Варшаве, Вільні, Сімферопалі і інш.

На фабрыцы былі частымі стачкі: дзве ў 1899, у 1905, у 1906. У выніку былі задаволеныя патрабаванні рабочых аб павышэнні заплаты, паляпшэнні бытавых умоваў і скасаванні штрафаў.

Фабрыка працавала і пасля 1921. Была разбураная ў гады вайны, адноўленая ў 1945.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]