Грэгар Шлірэнцаўэр
| Грэгар Шлірэнцаўэр | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[2] |
| Нарадзіўся |
7 студзеня 1990[1] (36 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 182 см |
| Вага | 64 кг |
| Афіцыйны сайт (ням.) (англ.) | |
Грэгар Шлірэнцаўэр (англ.: Gregor Schlierenzauer, нар. 7 студзеня 1990 года, Інсбрук, Аўстрыя) — аўстрыйскі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 2010 года ў камандным першынстве, двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у асабістым першынстве, 5-кратны сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, 4-разовы і самы малады ў гісторыі чэмпіён свету па палётах, двухразовы ўладальнік Кубка свету (2008/09, 2012/13), двухразовы пераможца Турнэ чатырох трамплінаў (2011/12, 2012/13). З’яўляецца рэкардсменам па перамогах на этапах Кубка свету (53).
Дэбютаваў у вялікім спорце ў сезоне 2005/06. Тады ж заняў 2-е месца на Турне чатырох трамплінаў. Заваяваў чэмпіёнскі тытул на Турне чатырох трамплінаў сезона 2011/2012, набраўшы 933,8 бала. У сезоне 2012/2013 выйграў Турнэ чатырох трамплінаў, набраўшы 1100,2 бала і ў другі раз стаў уладальнікам Кубка свету.
Зноскі
- ↑ Gregor Schlierenzauer // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ International Ski and Snowboard Federation database Праверана 26 красавіка 2022.