Гуахара
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гуахара | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гуахара (Steatornis caripensis) — птушка атрада Caprimulgiformes.
Даўжыня цела да 55 см. Апярэнне каштанава-бурае з папярочнымі стракацінамі і светлымі плямкамі. Сустракаецца ў гарах у паўночнай частцы Паўднёвай Амерыкі і на востраве Трынідад. Корміцца ноччу; знаходзіць корм (плады пальмаў і дрэў сямейства лаўровых). Пераварвае толькі мякаць пладоў, адрыгваючы насенне. Гняздуецца групамі ў пячорах, арыентуючыся ў цемры пры дапамозе эхалакацыі. Гнёзды будуе з сумесі адрыгнутай мякаці пладоў, насення і сліны. У кладцы 2-4 яйкі. Птушаняты знаходзяцца ў гняздзе да 4 месяцаў.