Гуаякільскі заліў
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Гуаякільскі заліў | |
---|---|
ісп. Golfo de Guayaquil | |
![]() | |
03°05′00″ пд. ш. 80°41′00″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 4,4 м |
Найбольшая глыбіня | 200 м |
![]() |
Гуаякі́льскі заліў (ісп.: Golfo de Guayaquil) — заліў Ціхага акіяна, на захадзе кантынентальнага Эквадора і Перу.
Даўжыня заліва 115 км, шырыня каля ўвахода каля 116 км. Глыбіні да 200 м. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 4,4 м. Прасціраецца ад эквадорскага курортнага горада Салінас (на поўначы) да перуанскага Пунта-Парынняс (на поўдні). У заліў упадаюць рэкі: Гуаяс, Хубонес, Сарумілля, Тумбес. У нізоўі ракі Гуаяс знаходзіцца горад і порт Гуаякіль.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 125. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)