Губернатар Ватыкана
Выгляд
Губернатар Ватыкана — старшыня губернатарства (Governatorato) дзяржавы-горада Ватыкан. Губернатар Ватыкана - дэ факта кіраўнік урада Ватыкана, які дзейнічае з паўнамоцтвамі прэм'ер-міністра, кіруючы Ватыканам ад імя яго суверэна - Папы рымскага.
Цяперашні губернатар Ватыкана - кардынал Джузэпэ Бертэла, папярэднім губернатарам (2006-2011 гады) быў італьянскі кардынал Джавані Лаёла, а да яго - кардынал Шока (губернатар ў 1997-2006 гадах). Да прызначэння кардынала Шокі пасада губернатара была вакантнай на працягу 45 гадоў, з моманту смерці маркіза Каміла Серафіні ў 1952 годзе.
Губернатары Ватыкана
[правіць | правіць зыходнік]- маркіз Каміла Серафіні (1929—1952);
- кардынал Эдмунд Казімір Шока (1997—2006);
- кардынал Джавані Лаёла (2006—2011);
- кардынал Джузэпэ Бертэла (2011—).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Francesco Clementi: La nuova “Costituzione” dello Stato della Citta del Vaticano;
- Luca Martini: Le caratteristiche peculiari dello Stato della Citta del Vaticano: istituzioni e nuova costituzione Архівавана 5 студзеня 2002.;
- Sullo Stato della Citta del Vaticano - v. F. Clementi, Citta del Vaticano, Bologna, Il Mulino, 2009 Архівавана 16 ліпеня 2011..