Гумінавыя кіслоты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гумінавыя кіслоты — сумесь прыродных арганічных злучэнняў, найважнейшы складнік гумусу, торфу, глебы, каменнага і бурага вугалю.

Высокамалекулярныя оксікарбонавывыя араматычныя кіслоты. У сухім стане — парашок цёмна-бурага колеру. Утрымліваюць у сваім складзе 50—70 % вугляроду, 25—45 % кіслароду і 4—6 % вадароду.

Выкарыстоўваюцца у складзе арганіка-мінеральных угнаенняў, стымулятараў росту раслін, у мэтах паляпшэння структуры глебы, у складзе буравых раствораў нафтавых і газавых свідравін і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 533. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]