Гусь горная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гусь горная
Bar-headed Goose - St James's Park, London - Nov 2006.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser indicus Latham, 1790

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175034
NCBI  8846
EOL  1047336

Гусь горная (Anser indicus) — птушка сямейства качыных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 70-82 см, размах крылаў 140-165 см. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Голас: звонкі, трубячы выгук.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал — Цэнтральная Азiя. У межах арэала насяляе кантынентальныя вадаёмы i iх берагi ў гарах; па-за межамi арэала — вялiкiя вадаёмы.

Пералётны від. Месца зiмовак: поўнач Iндыі i захад Пакiстана. Залятае ў глыбiню Азii, адзначалася ў Еўропе (праўдападобна, што асобiны, якiя захоўваліся ў заасадах). На Беларусь вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Упершыню у Беларусі адзначаны ў 2014 годзе (адзначаныя птушкі могуць адносіцца да тых, якія некалі трымаліся ў няволі)[1].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць у калонii, на скальных абрывах, на дрэвах (вышынёй 4-6 м) недалёка ад вадаёмаў або на адкрытых балоцістых тэрыторыях. Гнёзды размяшчаюцца на дрэвах i скалах з палак, прутоў i эластычных галiнак; высцiлка з нешматлiкiх кавалкаў сухой зялёнай раслiннасцi i пуху; гнёзды на балотах — паглыбленнi ў сухiм моху, добра высланыя пухам.

Яйкі Anser indicus.

Яйкi (звычайна 4-6) белыя, матавыя з шурпатай паверхняй.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.