Гёльчтальбруке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гёльчтальбруке
Netzschkau - Göltzschtalbrücke 2009 1 (aka).jpg
Каардынаты: 50°37′21″ пн. ш. 12°14′45″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання рэйкавы транспарт[d] і чыгуначны транспарт
Перасякае Гёльч[d]
Месца размяшчэння
Матэрыял камень[d]
Агульная даўжыня
  • 578 м
Вышыня канструкцыі 78 м
Commons-logo.svg Гёльчтальбруке на Вікісховішчы
Гёльчтальбруке і прыпаркаванае аўто

Гёльчтальбруке (ням.: Göltzschtalbrücke) — самы вялікі ў свеце цагляны віядук. Гэты чыгуначны мост быў пабудаваны паміж 1846 і 1851 гг. Пры яго будаўніцтве была выкарыстана больш за 26 мільёнаў цаглін.

Вышыня моста 78 метраў, даўжыня — 574 метры, шырыня ў аснове — 23 метры. Мост чатырохпавярховым, мае 29 пралётаў.

У цяперашні час мост з’яўляецца часткай хуткаснай магістралі ДрэздэнНюрнберг.

Мост праходзіць па даліне ракі Гёльч паміж гарадамі Мілаў і Нечкаў, за 4 км на захад ад горада Райхенбах-ім-Фогтланд (Саксонія), недалёка ад мяжы паміж федэральнымі землямі Цюрынгія і Саксонія каля горада Грайца.