Гільдыя кінаакцёраў ЗША
Выгляд
| Гільдыя кінаакцёраў ЗША | |
|---|---|
| англ.: Screen Actors Guild | |
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр |
|
| Тып арганізацыі | прафсаюз |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1933 |
| Ліквідацыя | |
| Дата скасавання | 2012 |
| Узнагароды | |
| sagaftra.org | |
Гільдыя кінаакцёраў ЗША (англ.: Screen Actors Guild) — прафесійны саюз, які прадстаўляе больш за 120 000 акцёраў, якія працуюць у ЗША. Гільдыя створана ў 1933 годзе з мэтай ліквідацыі эксплуатацыі акцёраў у Галівудзе. Гільдыя займаецца: вядзеннем перамоў і выкананнем калектыўных дагавораў, стварэннем справядлівай сістэмы кампенсацый, ільгот і ўмоў працы для сваіх членаў, захаваннем аўтарскіх правоў.
У 2012 годзе арганізацыя злілася з Амерыканскай федэрацыяй мастакоў тэлебачання і радыё ў новы прафсаюз SAG-AFTRA[1].
Прэмія
[правіць | правіць зыходнік]З 1995 года ўручае ўласную прэмію Гільдыі кінаакцёраў акцёрам за выбітнае выкананне роляў па розных намінацыях (для кіно і тэлебачання)
Кінанамінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля другога плана
- Найлепшая мужчынская роля другога плана
Тэленамінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ SAG, AFTRA Members Approve Merger to Form SAG-AFTRA (Press release). SAG-AFTRA. 30 сакавіка 2012. Архівавана з арыгінала 27 мая 2013. Праверана 24 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гільдыя кінаакцёраў ЗША