Гімн Бутана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гімн Бутанадзяржаўны гімн Бутана. Першапачаткова тэкст гімна складаўся з 12 радкоў, але ў 1964 годзе быў зрэзаны адміністрацыяй манархіі да 6 радкоў.

Неабходнасць стварэння гімна востра ўстала напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Бутан індыйскага прэм'ер-міністра Джавахарлала Неру. Складанне музыкі да гімна было даручана кіраўніку ваеннага духавога аркестра краіны Аку Тонгмі. Асновай для мелодыі паслужылі індыйскі і брытанскі гімны, а таксама народная бутанская песня «Адвечны трон лотаса».

Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўства дракона, дзе растуць кіпарысы, -
Скарбніца слаўных духоўных і дзяржаўных традыцый!
Кароль Бутана, высакародны манарх,
Вечна жывы, яго кіраванне дабраслаўлённае!
Вучэнне Буды квітнее!
Няхай народ ззяе як сонца міру і шчасця!

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. J. Bristow: National Anthems of the World. 11. add., London: Weidenfeld & Nicolson, 2006. ISBN 0-304-36826-1.