Гістарычная крыніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гістарычныя крыніцы)

Гістарычная крыніца — аб’ект, які ўтрымлівае інфармацыю пра мінулае жыццё людзей і ўключаны ў працэс навуковага вывучэння.

Існуе шэраг класіфікацый гістарычных крыніц, напрыклад, прапанаваная беларускім крыніцазнаўцам С. Ходзіным:

I. Дакументальныя крыніцы:
1) дакументы заканадаўства (помнікі права);
2) актавыя крыніцы (дамоўнага характару);
3) матэрыялы справаводства;
4) статыстычныя матэрыялы.
II. Апавядальныя крыніцы:
1) мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы;
2) літаратурныя і публіцыстычныя творы.