Даждзьбог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дажбог)
Даждзьбог
ст.-слав: Даждьбог
Міфалогія славянская міфалогія[1]
Сфера ўплыву Сонца[1]
Пол мужчынскі пол[1]
Бацька Сварог[1]
У іншых культурах Dabog[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дажбог (або Даждзьбог) — у славянскай міфалогіі бог сонечнага святла, сын Сварога. Дажбог быў у славян богам Сонца. Імя яго не ад слова «дождж», як іншы раз памылкова думаюць, яно азначае — «Бог, які дае». Славяне верылі, што Дажбог ездзіць па небу ў цудоўнай калясніцы, запрэжанай чацвёркай белых вогнегрывых коней з залатымі крыламі. А сонечнае святло зыходзіць ад вогненага шчыта, які Дажбог возіць з сабой. Двойчы ў суткі — раніцай і вечарам — ён перасякае Акіян-мора на ладдзі, якую цягнуць гусі, качкі і лебедзі. Таму славяне прыпісвалі асобую моц абярэгам-талісманам у выглядзе качачкі з галавой каня.

Ва ўяўленні беларусаў — прыгожы, светлавалосы моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў, беларусы — яго ўнукі. Верылі, што Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства. Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю. Прадвесніцаю Дажбога з’яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца.

Дажбог у сучасным мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У Астрахані 10 красавіка 2016 года ў асабліва ўшанаваным месцы на тэрыторыі горада мясцовымі раднаверамi быў усталяваны ідал Даждзьбога[2].

12 красавіка 2016 года з’явілася інфармацыя аб апаганьваннi ідала і знішчэнні ўсёй прылеглай тэрыторыі[3].

Зноскі

  1. а б в г д Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 144. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
  2. [1] У Астраханi усталявалi iдал Даждзьбога (на русском)
  3. [2] У Астраханi апаганiлi iдал Даждзьбога (на русском)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міфалогія Старажытнай Беларусі / А. А. Шамак. — Мн.: Сэр-Віт, 2004 ISBN 985-419-257-1