Даляньскі ўніверсітэт
Даляньскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1987 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | dlu.edu.cn |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даляньскі ўніверсітэт (англ.: Dalian University) — універсітэт у горадзе Далянь, правінцыя Ляанін, КНР; знаходзіцца ў падпарадкаванні правінцыйнага ўрада.
Мае 24 інстытуты, 42 спецыяльнасці, 35 магістарскіх праграм. Навучаецца каля 10000 студэнтаў.
Універсітэт мае партнёрскія адносіны з шэрагам замежных дзяржаў, у прыватнасці, з Аўстраліяй, ЗША, Канадай, Рэспублікай Карэя, Расіяй, Сінгапурам, Францыяй, Японіяй і іншымі краінамі і тэрыторыямі.
Гісторыя ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна адкрыццё ўніверсітэта адбылося ў красавіку 1949 года, быў адкрыты былы Даляньскі ўніверсітэт. У ліпені 1950 года з яго быў влучаны Даляньскі тэхнічны інстытут (затым - Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт, а таксама Даляньскі медыцынскі інстытут, а таксама шэраг лабараторый і навукова-даследчых інстытутаў (хімічны, прыродазнаўчых навук і іншыя). У кастрычніку 1987 года з Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта вылучыўся Медыцынскі інстытут і Педагагічны інстытут і на іх базе быў утвораны Даляньскі ўніверсітэт.
Структурныя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут міжнароднага культурнага абмену
- Інстытут дзелавога адміністравання
- Гуманітарны Інстытут
- Інстытут прыгожых мастацтваў
- Музычны Інстытут
- Інстытут Фізкультуры
- Інфармацыйна-інжынерны Інстытут
- Медыцынскі Інстытут
- Інстытут замежных моў
- Будаўнічы Інстытут
- Інстытут Турызму
- Біяінжынерны Інстытут
- Жаночы Інстытут
- Хіміка-тэхналагічны факультэт
- Машынабудаўнічы факультэт
- Фізічны факультэт
- Цэнтр праектавання перадавых тэхналогій
- Кітайска-французскі цэнтр
- Педагагічны інстытут
- Цэнтр гендэрных даследаванняў