Дамаскі Кетэр (1260)
| ||
Дамаскі Кетэр. 1260 | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Нацыянальная бібліятэка Ізраіля[d] і Museo Sefardí[d] | ||
(інв. MS Heb. 4790 і 0230/001[1]) | ||
![]() |
Дамаскі Кетэр — ілюмінаваны рукапіс, створаны ў 1260 годзе ў Бургасе, Іспанія на іўрыце[2].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Рукапіс напісаны на пергаменце, складаецца з 428 фоліа памерам 305x270 мм. Пісец выкарыстаў сефардскае квадратнае пісьмо ў тры калонкі на старонцы. Дамаскі Кетэр уключае апарат Масары[2].
На фоліа 426v маецца калафон, які змяшчае звесткі аб пісцы і даце заканчэння працы над рукапісам[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Damascus_Keter%2C_Bible._Manuscript_on_parchment._Burgos%2C_Spain%2C_1260._End_of_the_book_of_Ruth.jpg/250px-Damascus_Keter%2C_Bible._Manuscript_on_parchment._Burgos%2C_Spain%2C_1260._End_of_the_book_of_Ruth.jpg)
Манускрыпт быў створаны ў Бургасе і дасюль невядома, калі і як ён патрапіў у Дамаск, але яго знаходжанне там адбілася на агульнапрызнанай цяперашняй яго назве. У Дамаску рукапіс захоўваўся ў сінагозе Hushbasha Al’anabi і яго там бачылі там Аўрам Гаркаві ў 1886 годзе і Авіноам Елін у 1919 годзе[2].
На аўкцыёне Sotheby's у 1962 годзе ў Лондане рукапіс быў набыты для Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля , дзякуючы Амерыканска-ізраільскаму культурнаму фонду і асабістаму ўдзелу Н. З. Уільямса з Іерусаліма[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Damascus Keter (англ.)