Дах (фестываль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дах, фестываль)

«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва.

У 2001 годзе ў берлінскім кунстхаўсе «Тахелес» адбылася выстаўка беларускага мастацтва пад назвай «Дах». Куратарамі выстаўкі былі Алесь Тарановіч («Эротыч») і Ігар Ермакоў. З 2003 года «Дах» паступова набывае рысы фестывалю. Пракуратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч («Мітрыч») і Алесь Родзін («Дзю»).

У верасні 2011 года ў «Тахелесе» адбыўся «Астра-Дах-15 „Колы вызнання“», які сабраў больш за 50 музыкантаў, мастакоў шырокага профілю з Беларусі, Германіі, Украіны, Мексікі.

У 2013 годзе ўнутры куратарскай групы была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Пералік фестываляў[правіць | правіць зыходнік]

  • Дах-І — 2001 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-II — 2002 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-III — 2003 г. галерэя «ОНІК» музей кіно, Мінск
  • Дах-IV — 2004 г. «Другое пранікненне ў Тахелес», Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-V — 2005 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VI — 2007 г. «Чорныя вершнікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VII — 2007 г. «Калі-Юга», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VIII — 2008 г., Выстаўка мастакоў Тахелеса, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • Дах-IX — 2009 г. «Ахвяры Мастацтва», Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-Х − 2010 г., «Карані або Здабыткі Рэспублікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ЖАХ-ХІ — 2010 г., «Цёмныя Таямніцы Мозга», Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-ХII − 2011 г., прысвечаны памяці Чэслава Немана, Палац мастацтва, Мінск
  • Дах-ХIII − 2010 г., «Вечны вандроўнік і яго сябры» (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча), арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХІV — 2011 г., «Дах падтрымлівае Тахелес», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Астра-Дах-ХV — 2011 г., «Колы вызнання», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХVІ — 2011—2012 — «Ахвяры банка», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХVII — 2012 г., «Бела-чорна-белы», арт-сядзіба Тахелес,Берлін
  • Дах-ХVIII — 2012 г., «Вайна», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХІХ — 2012 г., «Тахелес Біенале», клуб КУБ, Берлін
  • Дах-Крах-ХХ — 2013 г., «Пад канец Канца», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • «Рэха-ДАХу» − 2013 г., Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны
  • Дах-ХХІ — 2013 г. «Тадэвуш Рэйтэн. Імя, выкрасленае з гісторыі», в. Грушаўка
  • Дах-ХХІІ — 2014 г. У межах арт-праэкту Ахвяры Мастацтва вечарына памяці нашага земляка ЧЭСЛАВА НЯМОНА г. Мінск
  • Дах-ХХІІІ — 2014 «Забытым героям мінулых гадоў» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, Самойлу Корсаку і Станіславу Мінькоўскаму-Багушэвічу) г. Мінск
  • Дах-XXIV — 2014 (Рэха-ДАХу-ІІ) (прысвячаецца берлінскаму кунстхаўзу «ТАХЕЛЕС» і вялікаліцьвіну ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ) г. Пружаны
  • Дах—XXV − 2014 «Вяртаньне» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, пісьменнікам Станіславу і Ганне Рэйтанам) в. Грушаўка
  • ДАХ-XXVІ − 2014—2015 шэраг мерапрыемстваў, выстаўка «Тадэвуш RE:turn» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), прэзентацыя альманаха «Тэксты» (Палац Мастацтва) і інш.
  • РЭХА-ДАХУ-ІІІ «Вольныя духам Вялікалітвы сыны»−2015, Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны
  • ДАХ-XXVIII «РЭЙТАН» − 2015, Палац Мастацтва, г. Мінск
  • ДАХ-XXІХ «Адраджэнне» − 2015, в. Грушаўка
  • РЭХА-ДАХУ IV − 2016. Музей сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны
  • ДАХ-ХХХІ-«РЭЙТАН» − 2016, жнівень, в. Грушаўка
  • ДАХ-ХХХ-«РАЗВІТАННЕ З ТАХЕЛЕСАМ» − 2016, верасень-кастрычнік, адкрытая прастора ВЕРХ, Палац Мастацтва, г. Мінск

Акцыі па-за межамі Даха[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 — Вечарына памяці нашага славутага земляка, музыкі Чэслава Немана, Палац Мастацтва, Мінск
  • 2010 — Вечарына памяці музыкі Чэслава Немана, Палац Мастацтва, Мінск
  • 2010 — «У каранёў Сусветнага Дрэва», вечарына памяці мастакоў Мікалоюса Чурлёніса і Язэпа Драздовіча.
  • 2010 — «Смерць Камісара», вечарына памяці мастака Пятрова-Водкіна, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]