Чэслаў Неман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чеслаў Неман

Чэслаў НЕ́МАН, сапр. Чэслаў Юліюш Выдрыцкі (польск.: Czesław Niemen (Czesław Juliusz Wydrzycki); 16 лютага 1939, Старыя Васілішкі, цяпер Шчучынскі раён — 17 студзеня 2004, Варшава) — польскі музыка.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў музыкальнай педагагічнай вучэльні ў Гродна, па класу домры. Як узгадваў аднакурснiк і сябра Немана Мiкалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках, адкуль быў родам, і часта з'язджаў туды, прапускаючы заняткі. Пасля года навучання Неман быў выключаны з вучэльні[1].

У 1958 сям'я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі, і нават выступала ў парыжскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выдрыцкі ўзяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).

Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень.

Калі Неман другі раз патрапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці знаходзіліся пад моцным уплывам чорнага соўла.

У пачатку 1967 Неман сышоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар'еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго жа года Чэслаў выступіў на фестывалі ў Сопаце, дзе зрабіў сенсацыю песняй «Dziwny jest ten świat» (Дзіўны гэты свет). Песня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбомы (з іх найбольш удалыя першыя два), правёў некалькі тураў і прыняў удзел у шэрагу фестываляў.

У 1969 Чэслаў у цалкам новым асяроддзі стварыў альбом «Niemen Enigmatic», дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда.

У пачатку 1970-х у творчасці музыкі ў адрозненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Змена стылю запатрабавала і змены суправаджальнага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых членаў «SBB», звалася проста «Niemen». Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выязджаў у Германію, Чэхаславакію, Фінляндыю і Венгрыю, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх Гульняў у Мюнхене.

У гэты перыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных пласцінак. У 1974 Неман сабраў чарговы праект, «Aerolit», з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную пласцінку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне «Katharsis» было чыста электронным, то праца 1978 «Idee Fixe» з'яўлялася рознапланавай. Тут можна было пачуць і фальклорныя стылізацыі, і электронны авангард, і фанк, і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. Кружэлка «Postscriptum», выпушчаная супраць волі музыкі, як бы падводзіла рысу вялікага этапу яго творчага шляху.

У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся камп'ютарнай графікай. Перад тым, як знікнуць з поля зроку на доўгі час, Нёман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага года, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».

Магіла Немена на Павонзках

17 студзеня 2004 Чэслаў Неман сканаў ад рака. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фаны. Урну з рэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах.

Калі пачыналася пахаванне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала найбольш вядомая песня з рэпертуару Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Карневіч М. Чэслаў Неман вучыўся ў Гродне // Биржа Информации № 325, 29.04.2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]