Дваровыя сяляне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дваровымі сялянамі называлі адзін з двух відаў прыгонных сялян, апроч паселеных ці цяглых сялян.

Дваровыя сяляне жылі пры двары памешчыкаў і выкарыстоўваліся ў якасці прыслугі — абслугоўвалі сядзібу памешчыка. Уласных сродкаў вытворчасці ў дваровых сялян не было. У якасці павіннасці дваровыя сяляне адбывалі паншчыну.

У Вялікім Княстве Літоўскім дваровыя і цяглыя сяляне існавалі з канца 14 стагоддзя і да часу скасавання прыгоннага права ў 19 стагоддзі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]