Двухсхільны дах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Двусхільны або вільчыкавы дах — гэта дах с двума нахіленымі к вонкавым сценам схіламі.

З трох асноўных форм дахаў (1/ аднасхільны; 2/ двухсхільны або вільчыкавы; 3/ чатырохсхільны або шатровы) двусхільны лічыцца найлепшым, таму вельмі распаўсюджаны. У такім даху кроквы абапіраюцца адна на адну, кожная пара стаіць асобна і звязваюцца пары крокваў латамі. У тарцах дах мае трохвугольныя сцены — франтоны або, інакш, шчыт. Пад дахам усталёўваецца гарышча. Асвятленне ды вентыляцыя гарышча робіцца пры дапамозе акон у франтонах і (або) на схілах, якія завуцца дахавымі.

Камбінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Камбінацыя двухсхільнага ды шатровага дахаў утварае паўвальмавы дах, які па зручнасці займае прамежнае становішча паміж двухсхільным і шатровым.

Перасячэннем двух двухсхільных дахаў складаецца шматшчытавы дах.

Тыпы двухсхільных дахоў[правіць | правіць зыходнік]

Дахі з нераўнамернымі вугламі схілаў (што значыць размяшчэннем канька не праз сярэдзіну будынка) і рознай даўжынёй карнізных навісяў ужываюцца калі заказчык жадае падкрэсліць архітэктурную асаблівасць яго жытла. Такая страха, у сэнсе дызайна, выглядае даволі арыгінальна, але ж мае недахоп - нерацыянальнасць выкарыстання гарышча.

Ламаны шчытавы дах мае рацыю ў тых выпадках, калі ёсць патрэба карыстацца гарышчам у якасці мансарды. У такім выпадку павялічаны аб'ём гарышча дазваляе лёгка ўсталяваць мансарду, якую звычайна абараняюць ад вільгаці ды ўцяпляюць.

Двухсхільны сіметрычны дах грунтуецца на раўнабедраным трохвугольніку. Артадаксальная форма ды непатрабавальнасць падчас будавання зрабілі яе вельмі любай не толькі для прафесійных будаўнікоў, але й для аматараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]